Свет

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Украіна ў ягоным «Плане перамогі» прасіла забяспечыць яе дальнабойным узбраеннем, у прыватнасці, дальнабойнымі крылатымі ракетамі Tomahawk, але гэта была канфідэнцыйная інфармацыя паміж Украінай і Белым домам. Пра гэта ён заявіў ў інтэрв'ю прадстаўнікам вядучых СМІ краін Паўночнай Еўропы, піша «Украінская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jean Catuffe/Getty Images

«Калі мы ўздымалі тэму, напрыклад, пра дальнабойную зброю. Адносна дазволу для Украіны выкарыстоўваць яе па вайсковых цэлях на тэрыторыі Расіі некаторыя краіны вырашылі, што гэта скрыжаванне чырвоных ліній… 

Калі я папрасіў іх (партнёраў — рэд.) у Плане перамогі даць мне пакет дальнабойнага ўзбраення, і мы яго выкарыстаем толькі ў тым выпадку, калі Расія не спыніць вайну і працягне эскалацыю. Я сказаў, што гэта прэвентыўны метад. Мне адказалі, што гэта эскалацыя.

Калі многія краіны пачалі падтрымліваць План перамогі — яны сказалі, што Украіна хоча ці хацела атрымаць шмат ракет, такіх як «Тамагаўкі», і гэтак далей.

Але гэта была канфідэнцыйная інфармацыя паміж Украінай і Белым домам. Як разумець гэтыя паведамленні? Такім чынам, гэта азначае, што паміж партнёрамі няма нічога канфідэнцыйнага».

Па словах Зяленскага, паўночнакарэйскія салдаты на ўкраінскім фронце — гэта і ёсць эскалацыя з боку Расіі. І Украіна не мае магчымасці спыніць іх, пакуль яны на тэрыторыі Расіі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гэта чамусьці рытарычнае пытанне, што будуць рабіць заходнія партнёры, калі 100 тысяч салдат з Паўночнай Карэі вырашаць напасці на Украіну пад кіраўніцтвам Расіі. Ён паскардзіўся, што ў гэтым пытанні сусветныя лідары і партнёры Украіны не прымаюць ніякіх рашучых дзеянняў.

Каментары

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы1

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»18

«Усе атрымалі кухталёў за афармленне». У Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання1

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі тыкток-старонкі Славы Камісаранкі і Аляксандра Івуліна

У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары19

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

Галоўнае
Усе навіны →