Эканоміка33

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Эксперты прадставілі базавы сцэнар.

Пра тое, што чакае беларускую эканоміку ў 2025 годзе, піша ў аглядзе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык.

Знешнія ўмовы наўрад ці будуць спрыяць росту экспарту.

«Тут ключавое значэнне адыграе чаканае запаволенне расійскай эканомікі ва ўмовах значнага ўзмацнення строгасці грашова-крэдытных умоў, абмежавання льготных іпатэчных праграм і планаванага расійскімі ўладамі паслаблення бюджэтнага стымулу», — тлумачыць Харытончык.

Беларуская прамысловасць працуе ўжо на мяжы сваёй загрузкі, а інвестыцый недастаткова, каб пашырыць вытворчасць.

Імпарт жа ў 2025 годзе, хутчэй за ўсё, будзе захоўвацца павышаным.

Перад выбарамі ўлады стымулююць спажывецкі попыт — у першую чаргу за кошт павышэння заробкаў і сацыяльных выплат. Рэальныя выдаткі кансалідаванага бюджэту выраслі больш чым на 10% у 2023 годзе, яшчэ прыкладна на 8% у першай палове 2024 года.

Базавы сцэнарый для беларускай эканомікі на наступны год (калі не будзе моцных шокаў) такі.

Эканоміку чакае павольнае «астыванне». Прырост ВУП запаволіцца — з 4-4,5% у 2024 годзе да 1-2% у 2025-м.

Будзе таксама дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў дыяпазоне 0-2% ВУП і ўмераны ціск на беларускі рубель — ён можа аслабнуць на 4-6% да карзіны валют за наступны год.

Рызыкі для базавага сцэнара вялікія, і адхіленні ад яго вельмі верагодныя, заўважае эканаміст. Але хоць беларускія ўлады і вяртаюцца да старых практык, яны навучыліся рэагаваць на крызіс. Напрыклад, гнуткі курс рубля дазваляе пазбегнуць яго рэзкага скачка, як было ў 2011 і 2015 гадах. Акрамя таго, плаваючы курс выконвае функцыю паглынальніка шокаў — ён змякчае негатыўныя наступствы для рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва.

«Заявы некаторых спікераў аб хуткай гіперінфляцыі ў Беларусі, дэвальвацыі беларускага рубля, як у 2011 годзе, у цяперашні час з'яўляюцца спекуляцыямі з адсутнай доказнай базай», — лічыць Харытончык.

Ён піша, што каб такі крызіс здарыўся, неабходна, каб у сусветнай ці расійскай эканоміцы адбыўся абвал, супастаўны з сусветным фінансавым крызісам, а рэакцыя беларускіх уладаў была максімальна контрэфектыўнай.

Каментары3

  • Не панятна
    31.10.2024
    Тут пытанне выключна да фармулёвак. Еўра па 3.57 - гэта абвал рубля ці "умераны ціск" на яго? :)
  • Fktcm
    31.10.2024
    Например, люди старшего поколения говорят мы сейчас живем лучше, чем в 90-ые и приписывают эту заслугу лукашенко. Однако все страны бывшего СССР живут намного лучше, чем в 90-ые.
    Вот список:
    Украина 526 долларов
    Молдова 700 долларов
    Литва 1312 долларов
    Грузия 715 долларов
    Армения 689 долларов
    Азербайджан 544 доллара
    Казахстан 772 доллара
    Латвия 1220 долларов
    Туркменистан 690 долларов
    Эстония 1580 долларов
    Россия 862 доллара
    Узбекистан 351 долларов
    Кыргызстан54 372 долларов
    Беларусь 700 долларов


    То есть при любом президенте в Беларуси была бы зарплата намного выше чем в 90-ые .
  • Янка
    31.10.2024
    Fktcm, каб людзі, якія пужаюцца вяртання 90х былі крыху разумнейшымі, то зразумелі б, што з 1992 па 1997 адбывалася стагфляцыя. Бо спачатку адбыўся трансфармацыйны спад мілітарызаванай адміністратыўнай савецкай эканоміцы, а потым на стагфляцыю ўжо працавалі расейскія ДКА, даходнасць па якіх цалкам дэматывавала ўкладацца ў нешта іншае апроч фінансавых спекуляцый. І нафта каштавала танна.
    Але што мы бачым зараз - тая ж самая мілітарызацыя эканоміцы (што ў Расеі, што ў Беларусі) і тыя ж самыя высокія стаўкі па дэпазітах і расейскіх АФЗ. Вось толькі фінансавы рынак зараз не такі буйны, бо няма нерэзідэнтаў. Расейкая нафта зараз можа і не такая танная, але сабекошт яе здабычы вырас ў разы - каля 40 даляраў за барэль на старых выкапнях і да 50 даляраў - на новых.
    Напрыканцы 90х сітуацыю развязалі дэфолт па ДКА і дэвальвацыя ў 4 разы, пасля якіх ў Расею адразу ж паехалі станкі для адраджэння прамысловаці. Але калі зрабіць зараз тое ж - заходнія станкі не паедуць праз санкцыі, а тыя кітайскія, якія атрымліваецца прывезці - не адпавядаюць сучаснаму узроўню.

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве16

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →