Грамадства11

Віцэ-прэм'ера Сербіі звазілі ў госці да сілавікоў

Намеснік прэм'ер-міністра Сербіі Аляксандр Вулін прыехаў у Мінск для ўдзелу ў арганізаванай беларускімі ўладамі канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 31 кастрычніка — 1 лістапада. Паездку ён скарыстаў і для таго, каб пазнаёміцца з вопытам мясцовых сілавікоў.

Аляксандр Вулін (чацвёрты злева) падчас наведвання амапаўскага цэнтра. Фота: прэс-служба МУС

Прэс-служба МУС паведамляе, што Аляксандр Вулін сустрэўся з міністрам унутраных спраў Беларусі Іванам Кубраковым. Сустрэча прайшла ў вёсцы Гарані пад Мінскам, дзе размешчаны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі міліцэйскіх кадраў.

Сербскаму госцю паказалі выставу ўзбраення і тэхнікі, якую прымяняюць Мінскі АМАП, унутраныя войскі і спецпадраздзяленне «Алмаз».

«Разам з сербскімі сябрамі мы гатовыя да працягу партнёрства па ўсіх напрамках службовай дзейнасці», — падкрэсліў Кубракоў. 

Як паведамляецца, асаблівую цікавасць у сербскіх гасцей выклікалі напрацоўкі беларускага МУС па барацьбе з кіберзлачынствамі і незаконнай міграцыяй.

Каментары1

  • Вітольд
    30.10.2024
    Буэ! Ванітна і ганебна. Ехаць ня толькі да дыктатара, але і да ягоных карнікаў, у якіх рукі па локаць у крыві. Цікава, якім напрацоўкам па барацьбе супраць незаконнай міграцыі Вулін збіраецца навучыцца ад яе арганізатараў? Як збіваць і забіваць мігрантаў, якіх лукашысты спачатку падманулі, абрабавалі, а потым прыкладамі штурхаюць на штурм межаў ЕЗ?!

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах14

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта папроўдзе». Мілінкевіч расказаў пра свайго дзеда, які змагаўся за беларушчыну1

Уладальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Кітая

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае». Бацькі пра ідэалогію ў школах14

«Больш, чым проста выбар». Харыс выступіла з ключавой прамовай за тыдзень да галасавання4

Google стварае «Джарвіса» — паўнавартаснага ШІ-сакратара

У розных краінах Еўропы прайшла Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

«Недалёкі чалавек, які займаецца паклёпам». Беларуска расказала, як мусіла ліквідаваць бізнэс і з'ехаць пасля нападак Бондаравай5

Леанід Кучма: «Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец»14

У ЗША знайшлі раней невядомы вальс Шапэна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах14

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах

Галоўнае
Усе навіны →