Здарэнні

Ціму Беларускіх злавілі ў Мінску з наркотыкамі і вызвалілі пад заставу

29 студзеня расейскія СМІ паведамілі, што папулярны спявак Ціма Беларускіх знаходзіцца ў Мінску пад хатнім арыштам — нібыта ў яго знайшлі 2 кілаграмы гашышу! Сам Ціма гэта абверг. Дзе праўда?

Уначы 6 студзеня ў адным з гульнявых клубаў Мінска затрымалі папулярнага спевака Ціму Беларускіх (сапраўднае прозвішча Марозаў). Пры вобшуку ў яго знайшлі 0,4 грама гашышу, паведамляе «Анлайнер».

У дачыненні да выканаўцы хітоў «Незабудка» і «Мокрыя кросы» завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. А яго адпусцілі пад заставу.

За захоўванне наркотыкаў у Беларусі могуць пакараць тэрмінам да 5 гадоў (калі вельмі пашанцуе, то умоўна ці з адтэрміноўкай). Але дастаткова хоць аднаму з сяброў даць паказанні, што ён набываў наркотыкі ў спевака, — і гэта ўжо частка 3, распаўсюд. Пакаранне — да 15 гадоў калоніі.

Расійскія СМІ першапачаткова паведамлялі, што артыст трымаў дома 2 кілаграмы гашышу, гэта інфармацыя не пацвердзілася.

Сам спявак тым часам выклаў вясёлае відэа, расказваючы, што ў яго ўсё добра.

Але ж Белдзяржтэлерадыёкампанія адказала на гэта, апублікаваўшы фота спевака з міліцыі.

У СК пракаментавалі гісторыю з Цімам Беларускіх

Каментары

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску са стральбой затрымалі бузацёра1

Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла5

Палітвязень Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна1

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы23

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу14

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →