Меркаванні

Шрайбман: Забараняючы бел-чырвона-белы сцяг, улада гарантуе, што ён будзе дзяржаўным

Піша палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

Забарона БЧБ і прызнанне яго экстрэмісцкім — важны крок да далейшай сакралізацыі сцяга. Ён пачынаў 2020 год як сімвал нацыянальна-дэмакратычнай праслойкі грамадства — 15-20% ад сілы. Завяршаў ён гэты год як сімвал шырокага грамадзянскага пратэсту без прывязкі да сваёй гісторыі.

Цяпер ён становіцца сакральным сімвалам, забароненым плодам, чымсьці, што будуць маляваць па начах на сценах, захоўваць у зацішных кутках і ўсё больш эмацыйна прывязвацца да гэтага знака.

Недаацэньваючы яго папулярнасць, улада адразае яшчэ адзін шлях да кампрамісу, выносячы мільёны сваіх апанентаў у поле крыміналу ўжо не толькі за іх дзеянні, але і за іх маркеры.

Чырвона-зялёны сцяг заўсёды меў большую падтрымку, чым беларуская ўлада і дакладна мог яе перажыць. Цяпер грамадству прапануюць падзяліцца. Сядзець побач з чырвона-зялёным сцягам цяпер праява палітычнай пазіцыі.

Такая палітызацыя сімвала і яго прывязка да канкрэтнай пазіцыі — шлях да таго, што сыход улады будзе азначаць сыход і яе атрыбутаў разам з ёй. Чырвона-зялёны сцяг меў шанцы не стаць такім атрыбутам, але зараз сапраўды стане.

Забараняючы БЧБ, улада гарантуе, што ён будзе дзяржаўным, паколькі гэта цяпер не субкультура. Важны дзень.

Каментары

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы». Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →