Грамадства

Судзяць Ціму Беларускіх. Пракурор просіць два гады хатняй хіміі

Суд Маскоўскага раёна Мінска сёння пачынае судовы разгляд яго крымінальнай справы. Спевака абвінавачваюць ў набыцці, ужыванні і захоўванні наркатычных сродкаў (ч. 1, арт. 328).

Ціма (Цімафей Марозаў) разам з адвакатам Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Фота Надзеі Бужан

Незалежныя СМІ, апроч kp.by, не пусцілі на пасяджэнне. Афіцыйная прычына — эпідэмічная абстаноўка.

На судзе Ціма распавёў, што ўпершыню ўжыў наркотыкі ў 16 гадоў. Ужываў марыхуану, какаін, той жа гашыш. Ужываў перыядычна, набываў рэчывы праз закладкі, з тэлефона сябра. Часам у закладках траплялася зусім не тое, што спявак «замаўляў». Напрыклад, летась Ціма разам са сваім сябрам Антонам Крывецкім хацелі набыць какаін, але ў закладцы трапіўся амфетамін.

У студзені, перад затрыманнем, Ціма і Антон заплацілі 300 рублёў за гашыш. Забралі закладку, пасля паехалі ў камп’ютарны клуб. Частку наркотыкаў ужылі, рэшту Ціма паклаў сабе ў кішэню, разам з трубкай для ўжывання. Іх і знайшлі ў спевака пасля затрымання.

Ціма кажа, што з Крывецкім сябруе больш за год. Пазнаёміліся праз агульных сяброў.

Абодва хлопцы — і Беларускіх, і Крывецкі — раней не судзімыя. Цяпер ім пагражае да 5 гадоў калоніі.

Таксама Ціма распавёў, што адукацыя ў яго поўная базавая, мае пяцігадовую дачку, зарэгістраваны як ІП у Ленінскім раёне Мінска.

У судзе абвешчаны перапынак да 14:15.

Пасля перапынку адбыліся спрэчкі бакоў. Выступаючы ў спрэчках, пракурор адзначыў, што віна фігурантаў справы ў судзе цалкам даказаная. Пры гэтым ён папрасіў суд улічыць пры вынясенні вердыкту чыстасардэчнае раскаянне абвінавачаных.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Цімы Беларускіх пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову тэрмінам на два гады.

Другому абвінавачанаму, Антону Крывецкаму, дзяржаўны абвінаваўца папрасіў таксама прызначыць два гады «хатняй хіміі». Акрамя гэтага, ён папрасіў суд вызваліць Крывіцкага з-пад варты ў зале суда.

***

Міліцыя затрымала Ціму Беларускіх 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску. Пры асабістым вобшуку ў якога быў выяўлены гашыш (каля 0,0375 грама) і амфетамін (1,96 г).

Паведамлялася, што наркотыкі спявак і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі работнікі міліцыі. Падчас асабістага ператрусу Цімы быў знойдзены таксама псіхатроп. Сваю віну абвінавачаныя прызналі. Ціма быў адпушчаны пад заклад, а яго таварыш знаходзіцца пад вартай.

Каментары

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы9

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →