Грамадства

Залішняя смяротнасць у Беларусі магла скласці 32 тысячы чалавек — даныя ўцечкі

Настоящее Время правяло даследаванне даных, атрыманых ад «Кіберпартызанаў» — хакераў, якія заявілі пра ўзлом сістэмы «Пашпарт» у Беларусі. Яно паказвае, што з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021 года залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамлялі ўлады.

Інфармацыя, якая аналізуецца ў гэтым артыкуле, атрыманая шляхам узлому масіву персанальных звестак грамадзян Беларусі. Выкарыстанне шкодных праграм у Крымінальным кодэксе Беларусі караецца тэрмінам да 10 гадоў, а несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі — да двух гадоў. У МУС Беларусі не адказалі на запыт Настоящему Времени з нагоды гэтага ўзлому.

«Кіберпартызаны» ў ліпені 2021 года распавялі аб узломе масіву даных з усімі персанальнымі звесткамі беларусаў — інфармацыйнай сістэмы «Пашпарт». Хакеры сцвярджаюць, што фізічна трапілі на аб'екты МУС Беларусі, «адкрылі некалькі доступаў» ва ўнутраныя сеткі і «працягваюць працаваць у іх», нягледзячы на спробы ўладаў спыніць уцечкі.

«Кіберпартызаны» падзяліліся з Настоящим Временем масівам персанальных даных 1,4 млн беларусаў, памерлых са студзеня 2010-га да сакавіка 2021 года.

Да эпідэміі каранавіруса звесткі аб смяротнасці з АІС «Пашпарт» мала адрозніваліся ад таго, што публікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат). Так, паводле даных, злітых з пашпартнай сістэмы, у 2019 годзе ў Беларусі памерла 121 515 чалавек, а паводле Белстата — 120 913 чалавек.

Белстат не публікаваў новыя звесткі аб смяротнасці з чэрвеня 2020 года. Ва ўцечцы АІС «Пашпарт» звесткі абрываюцца 31 сакавіка 2021 года. Да гэтага — у лістападзе, снежні і студзені — бачная рэкордная месячная смяротнасць у параўнанні з данымі, прынамсі, з 2008 года. У 2020 годзе, калі зыходзіць з уцечкі, у Беларусі памерла 145 тысяч чалавек — гэта найвышэйшы паказчык у пасляваеннай гісторыі краіны, акрамя 2002 года, калі ў сілу розных дэмаграфічных абставінаў, у першую чаргу старэння насельніцтва, памерла 146 тысяч.

Колькі ж людзей памерлі ад каранавіруса? Афіцыйна ў 2020 годзе — 1424 чалавекі, а да канца сакавіка 2021-га — 2247. Але паводле паказчыкаў залішняй смяротнасці («залаты стандарт», па якім вызначаюць маштабы эпідэміі) — на парадак больш. У Беларусі ў 2020 годзе залішняя смяротнасць склала 25 тысяч чалавек. Гэта рэальная смяротнасць (145 тысяч) мінус прагназаваная смяротнасць на аснове даных папярэдніх гадоў (120 тысяч).

25 тысяч чалавек за 2020 год — гэта ў 17 разоў больш, чым кажуць беларускія ўлады.

Залішняя смяротнасць з канца сакавіка 2020-га па канец сакавіка 2021-га склала 32 тысячы чалавек. Гэта ў 14,4 раза больш, чым сведчаць афіцыйныя даныя.

25 снежня 2020 года Лукашэнка заявіў, што не збіраецца прышчапляцца ад каранавіруса. У гэты дзень, згодна з уцечкай, у краіне памерлі 496 чалавек. Для параўнання, у той жа дзень годам раней памерла на 141 чалавека менш.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі не адказалі на запыт Настоящего времени.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →