Застрэлены ў Мінску супрацоўнік КДБ пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам
Супрацоўнік КДБ, старэйшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў у чацвер, паведамляе яго прэс-служба.
Федасюк атрымаў узнагароду «За адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў».
Супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ «Альфа» Дзмітрый Федасюк быў смяротна паранены, калі ўварваўся ў кватэру супрацоўніка кампаніі EPAM Андрэя Зельцэра.
Каментары