Культура

Мінскі гурт Intelligency выпусціў новы альбом Technoblues Therapy

Альбом пад назвай Technoblues Therapy — чацвёрты поўнафарматны праект беларускага гурта Intelligency. Яго стваральнікі абяцаюць: «Наш альбом стане найлепшым электронным у краіне».

Альбом будзе складацца з двух частак. Ужо выйшла першая частка з васьмі трэкаў.

Паводле музыкаў, уся іх праца адбывалася ва ўмовах росквіту пандэміі, адначасова з грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі, пераносамі і адменамі канцэртаў ды фестываляў па эпідэміялагічных прычынах.

«За акном — лютыя катаклізмы, але на сваёй студыі можна было схаваць сябе і злавіць менавіта тое натхненне, якое і стварае гэтую ўмоўную аўдыяльную тэрапію. Мы самі сабе яе рэкамендавалі на 2020—2022 гады і паклалі ў гук. Усе гукі запісваліся максімальна сваімі сіламі. Былі задзейнічаныя не толькі музычныя інструменты — у трэках ёсць гук, напрыклад, удараў па сістэмным блоку, звон шклянак»,

расказваюць удзельнікі гурта.

Цяпер іх працу могуць ацаніць усе ахвотныя.

Чытайце таксама:

«Ідэю не спыніць». Intelligency выпусцілі кліп на беларускамоўную песню ВІДЭА

Страшныя казкі і відэа, знятыя на тэлефон. ТОП-20 беларускіх музычных кліпаў 2021 года

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →