Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Замест манеўраў — піяраўскія стрэлы па Лукашэнку

Пушчаная расійскімі рэсурсамі пагалоска, што Мінск сарваў манеўры АДКБ, аказалася «вуткай». Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Пушчаная расійскімі рэсурсамі пагалоска, што Мінск сарваў манеўры АДКБ «Узаемадзеянне-2009», аказалася «вуткай». У прэс-службе гэтай арганізацыі БелаПАН паведамілі: віны Беларусі няма, перанос чыста тэхнічны.

Такім чынам, чарговы камень у гарод Лукашэнкі варта разглядаць у кантэксце псіхалагічнай вайны, якую вядзе Масква.

З гэтай жа оперы — дэманстратыўны прыём у Думе апошнім часам чарады мінскіх апазіцыйных дзеячаў: Казулін, Ляўковіч, Лябедзька — хто там наступны запісаны? Крэмль цісне на псіхіку, намякае, што можа разгуляць свой сцэнар на чарговых выбарах.

На думку аналітыка Аляксандра Алесіна, нядаўні ваяж у Мінск «прапагандысцкага спецназу НТВ», раптоўны ўсплёск цікавасці да тэмы зніклых — таксама частка крамлёўскай стратэгіі ціску на Лукашэнку. Маўляў, не забывайся пра шкілеты ў шафе.

Што ж да манеўраў АДКБ «Узаемадзеянне-2009», то маскоўскія медыі высмакталі сенсацыю з пальца. Як адзначае Алесін, беларусы пад сцягам АДКБ звычайна ўдзельнічаюць у трэніроўках антытэрарыстычных сіл. Спецслужбы ж не ведаюць межаў. А каб пасылаць за мяжу тысячы салдат, у нас проста няма нарматыўнай базы.

Пра тое, як ладзіць «Узаемадзеянне-2009», яшчэ з вясны перамаўляліся расійскія ды казахскія вайсковыя чыны. «Трэба ж улічваць спецыфіку рэгіёна, — кажа Алесін. — На такіх манеўрах пераважна задзейнічаюць, напрыклад, горнастралковыя войскі». Карацей, беларускія байцы там не надта і патрэбныя.

Потым, па плане манеўры расцягнулі на два месяцы. Натуральна, ніхто не збіраўся столькі часу смаліць з гармат. Першы этап — штабныя гульні на мапах. Ну і як гэта Мінск мог перашкодзіць маскоўскім генералам маляваць стрэлкі?

Іншая рэч, што на актыўную фазу манеўраў у кастрычніку меркавалася сабраць прэзідэнтаў. І датуль, канечне ж, Крэмль хацеў бы ўламаць наравістага беларускага партнёра, каб падмахнуў тыя злашчасныя паперы наконт КСАР. Але калі «наязджаць», можна атрымаць зваротны эфект.

Ці не таму Мядзведзеў, са слоў Лукашэнкі, патэлефанаваў яму з Сочы ды прапанаваў сустрэцца на наступным тыдні? Будзе чыста канкрэтны торг. Лукашэнка ж выставіў рахунак падчас саміту на Ісык-Кулі: адказвайце, за што мусяць гінуць мае хлопцы!

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары3

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →