У Катыні і Медным знялі сцягі Польшчы на мемарыялах, створаных у памяць пра забойствы польскіх ваеннапалонных
«Смоленская газета» піша, што з флагштока на Катынскім мемарыяле пад Смаленскам знялі польскі сцяг. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве культуры Расіі.
Мэр Смаленска Андрэй Барысаў, каментуючы рашэнне Міністэрства культуры, заявіў: «Не можа быць сцягоў Польшчы на расійскіх мемарыялах! А пасля адкрытых антырасійскіх заяў польскіх палітыкаў — пагатоў. Лічу, што Міністэрства культуры РФ прыняло адзіна правільнае рашэнне — прыбраць сцяг Польшчы. Катынь — гэта расійскі мемарыял, гэта расійская гісторыя».
Таксама польскі сцяг прыбралі і з мемарыяльнага комплекса ў Медным Цвярской вобласці.
Пры гэтым польскія сцягі ў Катыні і Медным прысутнічалі не проста так. Гэтыя месцы вядомыя перадусім як месцы масавых расстрэлаў бальшавікамі польскіх вайскоўцаў, узятых у савецкі палон у 1939 годзе. Катынь — адзін з сусветна вядомых сімвалаў сталінскіх злачынстваў супраць чалавечнасці.
Каментары