Грамадства11

Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку?

18-гадовага Паўла Піскуна абвінацілі ў тым, што ён зняў на мабільны тэлефон расійскую вайсковую тэхніку і даслаў відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. За гэта яму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі. Даведаліся больш пра гэтага хлопца.

Павел Піскун. Фота: сацсеткі

Павел з Мазыра, вучыўся ў Нараўлянскім прафесійным ліцэі. Яму заставалася літаральна 3—4 месяцы да выпуску.

Ягоным хобі быў спорт. Хлопец з дзяцінства займаўся рознымі відамі спорту: вольнай барацьбой, веславаннем. Год адвучыўся ў школе алімпійскага рэзерву. Апошнім часам захапляўся паўэрліфцінгам, жымам штангі лежачы, і ездзіў на спаборніцтвы.

«У яго быў скаліёз, таму ён далей не здолеў займацца спортам прафесійна, хоць марыў прабіцца», — расказвае сябра Паўла.

Павел у спартовай залі. Фота: сацсеткі

Сям'я самая звычайная, двое дзяцей — Павел і старэйшая сястра, якая вучыцца ў Мінску. Знаёмыя пра яго добра адгукаюцца.

«Раней ніякіх праблемаў з законам ён не меў. У школе Паша не надта шмат часу прысвячаў вучобе, але ўжо ў ліцэі добра сябе зарэкамендаваў і падняў сярэдні бал ледзь не ўдвая — ён стаў вышэйшым за 8 балаў.

Як яго знайшлі — незразумела. Ён кідаў фота ў нейкі бот», — згадвае сябар.

Затрымалі Паўла 8 сакавіка. Яны сям'ёй адзначалі свята, Паша з дзяўчынай пайшлі гуляць. Але каля першай гадзіны дзяўчына пачала біць трывогу — Паша пайшоў сустрэцца з сябрам і знік.

«Усе адразу зразумелі, нешта не так, бо Паша заўжды быў на сувязі і адказна да гэтага ставіцца. Яго пачалі шукаць, абзвоньваць усе інстанцыі. А каля восьмай сваякам патэліла міліцыя і сказала, што ён затрыманы.

Павел Піскун. Фота: сацсеткі

Канешне, для ўсіх гэта быў шок. Сям'і было вельмі цяжка, сястра нават на месяц засталася ў Мазыры з бацькамі.

Маці казала, што падчас першага сумеснага допыту ў ягоных вачах быў бачны страх. Бо ён не ведаў, што з сям'ёй — ён жа нікуды не ўлазіў раней, а тут ён у РАУСе па крымінальнай справе», — дзеліцца сябра хлопца.

Спачатку сям'і сказалі, што праз дзень у ІЧУ Паша паедзе дадому. Але яго не адпусцілі. 

На падлетка завялі крымінальную справу па ч.1 і ч.2 артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

На судзе, кажуць знаёмыя, хлопец трымаўся ветліва і мужна. 

«У апошнім слове Паша напачатку папрасіў прабачэння ў сям'і. Сказаў, што не хацеў нікому нанесці шкоды, а праз яго ім давялося шмат адпакутаваць. Выбачаўся, што ён у клетцы, а не на трыбуне, дзе яго ўзнагароджваюць за спаборніцтвы. Агулам ён вельмі перажывае, што падвёў сям'ю.

Дзяўчына не адвярнулася ад яго, дапамагала сям'і, заўжды была з імі. Калі ён бачыў яе на судзе, у яго вочы гарэлі».

Павел Піскун. Фота: сацсеткі

У лістах хлопец піша, што шкадуе, што замала часу праводзіў з сям'ёй, не паспеў многае абмеркаваць з імі.

Адрас для лістоў:

Піскун Павел Ігаравіч, 2004 года нараджэння. СІЗА-3, г. Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003.

Чытайце яшчэ:

У Гомелі падлетку далі 3 гады калоніі за тое, што зняў на відэа перасоўванне расійскіх захопнікаў

«Паляшучка з ненапісанай казкі». Расказваем пра жанчыну, якой прысудзілі калонію за зварот у Следчы камітэт

Вось па чыім даносе затрымалі дырэктарку турыстычнага агенцтва «Віяполь»

Каментары1

  • Андрусь
    07.08.2022
    НН, калі ласка, вярніце ў штат карэктара або стыль-рэдактара, які б вычытваў тэксты перад публікацыяй, калі ўзровень ведання беларускай мовы аўтарамі тэкстаў такі нізкі. Сорамна ж за назву выдання... 
    "Грэбляй" немагчыма займацца. Па ёй можна ісці, ехаць. Яна замінае праходзіць вадзе і стварае сажалкі і г.д. 
    А спорту такога няма. Тое, што паказана на фота з сацсетак - гэта трэнаванне весляроў. Спорт, якім яны займаюцца, завецца "веславанне".  

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня3

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →