Грамадства3333

Пазняк падтрымаў Сахашчыка: Наперадзе перамога Украіны і вызваленне Беларусі

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк рэзка выказаўся супраць крытыкі сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета пры Святлане Ціханоўскай падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка за наяўнасць у яго расійскага пашпарта. На думку Пазняка, як «сведчанне яго «павязанасці» з рашай» гэты факт нікчэмны.

Пазняк піша:

«Людзі, якія адпадаюць, адмаўляюцца і выходзяць прэч з рэжымнай сістэмы, як правіла, зазнаюць пераслед з боку сістэмы, часам вельмі жорсткі…

Падпалкоўнік Валеры Сахашчык стаў дысідэнтам сістэмы, але шлейф сістэмы будзе цягнуцца за ім і душыць сведчаннем павязанасці з яе існаваннем».

Тое, што КДБ «праз падстаўных асобаў» выклаў у інтэрнэт фотакопію расійскага пашпарта Сахашчыка, паводле Пазняка, не сведчыць пра яго сувязі з Расіяй. Ён лічыць, што сведчанне гэта «нікчэмнае, мае сваё тлумачэнне (звычайна «вяжуць» крывёй, карупцыяй, вярбоўкай спецслужбаў ды грашыма)».

Нікчэмны і «вэрхал, усчаты ў СМІ і ў сацыяльных сетках», і выкладзеныя здымкі Сахашчыка ў некаторых сітуацыях, якія падаліся карыстальнікамі інтэрнэта пікантнымі: «то ён стаіць пад партрэтам прэзідэнта Башара Асада і ганарыцца здымкам, то ў групе будаўнікоў сваёй будаўнічай фірмы і паведамляе, што фірма пабудавала гмах Інстытута ФСБ у Калінінградзе, то ён сфатаграфаваны з нейкай жанчынай на руках (у сапраўднасці гэта яго жонка) і г. д.»

«Не паведамілі толькі яшчэ, што ён быў ідэйным камуністам і членам КПСС (з якой развітаўся, дарэчы, за паўгода да путчу)», — іранізуе Пазняк.

Ён перакананы:

«Усё накіравана на тое, каб стварыць уражанне, што Сахашчык не парваў з рашысцка-лукашысцкай сістэмай, што давяраць яму нельга, глядзіце, маўляў, беларусы «будьте бдітельны» — клапоціцца гэб'ё». 

Пазняк вылучае адразу некалькі схаваных прычын рэжымнай атакі на падпалкоўніка Сахашчыка.

«Першая — гэта яго прафесійная функцыя ў стварэнні аддзелаў Беларускага вызвольнага войска.

Другая — гэта падтрымка антываеннай, антыакупацыйнай пазіцыі Сахашчыка з боку маёй асобы як сябра БНС нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» (што звычайна напружвае антыбеларускі рэжым).

Трэцяя прычына вынікае з матывацыі ўзбудзіць непрыняцце асобы Сахашчыка ў асяроддзі беларусаў нацыянальна-вызвольнага руху.

Чацвёртая прычына (бадай што, галоўная) абгрунтаваная матывацыяй узбудзіць недавер да асобы падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка ва Украіне і ва ўкраінскага кіраўніцтва, бо якраз там, ва Украіне, можна фармаваць беларускія ваенныя аддзелы і змагацца з рашысцкім акупантам у шэрагах украінскай арміі».

Лідар КХП адмыслова звяртае ўвагу на тыя пакуты і цяжкасці, якія церпіць Сахашчык за сваю дысідэнцкую пазіцыю:

«Вялікае напружанне. Падводзіць здароўе. Паехаць у Беларусь ратаваць бацькоў — немагчыма. Там чакае турма альбо па крымінальным лукашысцкім законе — расстрэл».

Тым не менш, ён выказвае ўпэўненасць, што нягледзячы ні на якія цяжкасці «лукашысцка-рашысцкай агентуры не ўдасца заблакаваць ініцыятыву па стварэнні аддзелаў Беларускага войска. Наперадзе перамога Украіны і вызваленне Беларусі».

Чытайце таксама:

«Кейс Сахашчыка»: а колькі яшчэ палкоўнікаў і генералаў беларускай арміі маюць пад падушкай расійскі пашпарт? 

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?

Каментары33

  • За дакладнасьць !
    16.09.2022
    Што ты спадар Пазьняк такое лепіш? Не, я ня супраць, хай так, але, дзеля дакладнасьці, Бабарыка выйшаў з сыстэмы (а ён у сыстэму і не ўваходзіў), і сыстэма, як ты й кажаш, люта адпомсьціла ў адказ. Але, у выпадку з Бабарыкам, у цябе зусім іншыя эпітэты гучалі. Чаму ? Таму, што ён церпіць пакуты й цяжкасьці не за дысыдэнцкую дзейнасьць, як Сахашчык ? Пасьлядоўнасьці табе, сп. Пазьняк, не стае, ды й ня толькі яе...
  • Ян Норман
    16.09.2022
    За дакладнасьць !, Калі ужо быць цалкам дакладным,то трэба нагадаць,што асноўнае пытанне па Бабарыку-яго шматгадовае знаходжанне у сыстеме Газпрам- ГБ-АП РФ.Ці выйшаў ён з ГЭТАЙ сыстэмы?Вы упэўнены?)А "люта помсціць" яму зусім другая сыстэма і усім гэта добра зразумела.Ну,прынамсі,тым хто здолен убачыць як немудрагеліста вы выкарыстоўваеце прыёмы элементарнай дэмагогіі у спрэчцы.
  • Так
    16.09.2022
    Цалкам слушна. Пазьняк як заўседы мае рацию!

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася11

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?9

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі2

У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў6

Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс4

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве2

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася11

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →