У Беларусі заблакавалі сайт музычнага партала «Тузін гітоў». Пра гэта напісаў у фэйсбуку яго стваральнік Сяргей Будкін.
«У прыватнасці, заблакаваная праца асобных старонак, якія прысвечаныя праектам НЕрасстраляныя, «Перазагрузка», «Апошні золак», Заспявай BY, Тэлебудка, Тузін.Немаўля, «Re:Песняры», «100 найвялікшых беларускіх песень», праекты, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса, Сержука Вітушкі, Міхала Анемпадыстава ды іншыя», — напісаў ён.
«Тузін гітоў» створаны ў 2003 годзе і прысвечаны беларускай музыцы. Праект ставіў на мэце прапагандаваць музыку, створаную ў Беларусі, заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей.
Каментары
На ўсялякі выпадак зрабіце поўную копію сайта, каб усё захавалася!!!