Губазікаўцы апублікавалі відэа з акцёрам і мадэллю Уладзіславам Ліпоўскім.
Сілавікі пішуць, што затрымалі Уладзіслава за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Сам Ліпоўскі гаворыць на відэа, што быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, рабіў рэпосты, пакідаў негатыўныя каментары ў адрас міліцыі.
Што з ім цяпер, невядома. Апошні раз ён быў анлайн тры дні таму.
Апошнім часам Уладзіслаў працаваў у «Акадэміі прыгажосці» ў якасці фотамадэлі. Актыўна здымаўся ў масоўках: напрыклад, у кліпе «Не смешна» групы Molchat Doma і расійскіх серыялах «Перасуд», «Змеі і лесвіцы».
Каментары