Хочаце палепшыць адносіны з каханым? Часцей згадвайце былога партнёра
Да такой парадаксальнай высновы прыйшлі даследчыкі з Канзаскага ўніверсітэта ў ЗША. Згодна з імі, успаміны пра былых чамусьці паляпшаюць узровень задаволенасці цяперашнімі адносінамі.
Псіхолагі з амерыканскага Канзаскага ўніверсітэта папрасілі рэспандэнтаў аддацца настальгічным успамінам пра мінулага партнёра. Гэта прымусіла людзей больш пазітыўна ацаніць іх цяперашнія адносіны і больш імкнуцца іх працягваць. Сакрэт у тым, што рэспандэнты зразумелі, як моцна яны выраслі з часу мінулых адносін, тлумачыць Daily Mail.
Паводле даследавання, добрыя ўспаміны пра былых партнёраў прыходзяць на памяць, калі натыкаешся на любімую песню ці фільм экс-партнёра або партнёркі. Але не ўсе рэспандэнты былі здольныя да такіх успамінаў: калі разрыў быў надта балючы, людзям было цяжка згадваць пра былога нешта добрае.
Тэму адносін з былымі партнёрамі ў тым годзе даследавалі навукоўцы з іншай амерыканскай навучальнай установы — Аклахомскага ўніверсітэта. Згодна з імі, калі не разрываць цалкам адносіны з былым, а пакідаць магчымасць вярнуцца да яго, то гэта выклікае негатыўныя эмоцыі ў дачыненні і да былога партнёра, і да сябе. Адна з асноўных прычын такой з’явы — тое, што ў кагосьці з экс-каханых яшчэ засталіся пачуцці да сваёй былой паловы, але наступствы такіх паводзін будуць дрэннымі. І насамрэч навукоўцы высветлілі, што калі сачыць за былым каханым праз сацсеткі, гэта пагоршыць ваш эмацыйны стан і ступень задаволенасці жыццём, асабліва ў святы.
Каментары
чего? лично я так стапталось и деградировало