Грамадства66

«Мае монстрыкі». Жанчына з Браслава збірае незвычайных лялек

Звычайна людзі пачынаюць збіраць прадметы, якія выклікаюць у іх прыемныя эмоцыі. А калі Ганна Кяніня ўбачыла першы экзэмпляр сваёй будучай калекцыі, яе першай рэакцыяй было: «Фу, якая брыда!» Здарылася гэта гадоў з дзевяць таму назад. Цяпер жа ў доме браслаўчанкі на шматлікіх паліцах размясціліся 106 лялек серыі Monster High, якіх гаспадыня любіць за асаблівую прыгажосць і непаўторнасць ды ласкава называе «мае монстрыкі», піша «Браслаўская звязда».

«Вось з гэтых дзвюх лялек усё пачалося, — паказвае Ганна. — Калі дачка Насця купіла самую першую, то я падумала: хто ж з ёй гуляць будзе, з такой пачварай? Але паглядзелі ў інтэрнэце камплектацыю, сабралі, замовілі вопратку, што памылі, што аднавілі, — вось тады і панеслася…

З часам яны і мне спадабаліся, неяк незаўважна запалі ў душу. Цяпер сама «падсела», ужо каля дзесяці гадоў збіраю. Прычым 106 штук — гэта далёка не мяжа: я ж яшчэ базу (аснову калекцыі) не сабрала.

Люблю мадэлі менавіта такія, старыя, вырабленыя ў 2014, 2009 гадах: у іх і якасць, і выгляд лепшыя».

Так Ганна Кяніня працягнула захапленне дачкі і ўнучкі Дашы і стала калекцыянерам. У асноўным набывае лялек, якія былі ва ўжытку: новыя рэдка трапляюцца (часам яны сустракаюцца ў Полацку, у цэнтральных універмагах Віцебска, Мінска), ды і цэны на арыгінальныя проста завоблачныя.

Пакупкі Ганна робіць у інтэрнэце: шукае на беларускіх сайтах, цікавіцца прапановамі і на расійскіх. Яна запісалася ў сацсетку ў групу лялечнікаў, якія збіраюцца, разам робяць замовы — танней выходзіць. У Браславе, праўда, такіх аматараў няма, найбліжэйшыя аднадумцы жывуць у Глыбокім.

Здараецца, лялькі калекцыянеру трапляюцца ў вельмі жаласным стане, даводзіцца аднаўляць іх цалкам, бо дзеці часта ламаюць цацкі, асабліва тыя, у якіх рукі і ногі рухомыя. А той жа шарнір, па словах гаспадыні, вельмі цяжка адрамантаваць.

«Акуляры надзенеш, лупу ў рукі бярэш, пінцэт — і наперад. А трапіць у маленечкую жалязячку, упаяць, як трэба, каб механізм рухаўся, працаваў, — даволі складана, — распавядае Ганна Кяніня. — За столькі гадоў набыла масу новых уменняў. Дачка Насця смяецца, што ў сям'і нават тыя, хто не вельмі і хацеў, таксама шмат чаму навучыліся.

Затое, калі праца скончаная, адчуваю вялікую радасць і гонар. Так, я гэта зрабіла! Нарэшце гэтая лялька ў мяне ў поўнай камплектацыі!»

Гаспадыня з гонарам дэманструе сваіх улюбёнак, якія літаральна апанавалі паліцы:

«Напрыклад, гэта дзяўчынка-котка. Паглядзіце, якая яна прыгожая, з хвастом. Камплект мы з дачкой сабралі, усё аднавілі (яна мяне на гэтую справу падсадзіла, цяпер вось дапамагае). У лялькі ножка была зламаная, цяпер жа яна прыгажуня.

Гэтыя бранзалеткі — нічога ў яе не было, усё мы шукалі, куплялі, рэстаўрыравалі. У інтэрнэце глядзім, як выглядаюць арыгінальныя мадэлі, падбіраем розныя дробныя аксэсуары: завушніцы, каралі, сумачкі — хочацца ідэальнай камплектацыі.

Вось гэтыя лялечкі — Нові Старс, таксама монстры, але трошкі іншыя, як іншапланецяне, адна свеціцца ў цемры. Ёсць лялька, апранутая ў амерыканскую вопратку, але ад беларускага вытворцы. Паглядзіце, якая цудоўная якасць: у нас таксама ўмеюць рабіць добра».

Папаўненне калекцыі Ганны ўпіраецца ў фінансы, бо лялькі пастаянна растуць у цане.

Нават маленькая дэталька, тая ж бранзалетка, каштуе 10—15 рублёў.

Бывае, даводзіцца вышукваць абутак, акуляры, пярсцёнкі, сумачкі і купляць цацку, якая была ва ўжытку, дзеля аднаго аксэсуара, а часам нават шыць уборы самастойна (на адзін прадмет адзення можа патраціць да месяца).

На паліцах ёсць як даволі дарагія экзэмпляры, так і таннейшыя. Напрыклад, лялька-алень каштуе ад 200 рублёў. Наогул сярэдняя цана лялечкі — 50 рублёў, хоць ёсць і па 200, і па 300 рублёў. Ёсць і таннейшыя — не арыгінальныя. Калі сабраць усе, лік пойдзе ўжо на тысячы.

Тым не менш новыя лялькі з'яўляюцца: адныя купляе сама збіральніца, іншыя ёй дораць. Перад гэтым абавязкова пытаюцца, што ўжо ёсць, якім аддае перавагу.

Дачка Насця каментуе захапленне мамы:

«Што можна казаць, калі нават мой муж карону для лялькі купляў. Усе ў сям'і цяпер у тэме, усе нешта шукаюць. Калі новая лялька з'яўляецца, першае пытанне: «Камплектацыя поўная?»

Дарэчы, неяк спадарыня Ганна хацела прадаць калекцыю, нават выставіла яе ў інтэрнэце. Ахвотных, як кажа, тут жа набегла мора — знаўцаў шмат. Але сваякі яе адгаварылі: маўляў, столькі гадоў збірала, шкада расставацца. І цяпер мілыя «монстрыкі» — крыніца радасці Ганны і яе сям'і.

Каментары6

  • ТОДАР
    26.12.2022
    гобблін, цi ты ведаеш хоць, дзе той Браслау месцiцца?
  • Дзед
    26.12.2022
    Якую толькі ерунду людзі не збіраюць... І каму з таго якая карысьць?...
    А вось узяў бы які аматар ды сабраў ўсе сарты яблык, ці груш, ці парэчак, ці сьліваў, вішняў, гарбузоў... Ды і нават в
    іды хатніх птушак, жывёл... па Беларусі. У вёсках столькі розных сартоў ў закінутых дварах і ёсьць пэўна такія ўнікальныя, што больш нідзе няма ў сьвеце. У кожнай вёсцы была пара, другая аматараў садаводаў, што любілі і ведалі гэту справу. На працягу стагоддзяў зьяўляліся менавіта мясцовыя сарты. Зарас хаты старыя, з садамі знішчаюцца і беззваротна зьнікаюць вынікі, пэўна некалькіх сот гадоў, працы тысяч Беларусаў.
  • гобблін
    26.12.2022
    Федя, не дурите голову (отмахиваясь)

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы9

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках2

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →