Грамадства1313

«Муж мой занятак не падтрымаў, развяліся». Беларуска захапілася танцамі і паехала працаваць у начным клубе Кітая

Займацца танцамі Ганна пачала, калі яшчэ была студэнткай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках — у 2010-м. Спачатку танцы былі проста захапленнем, а пасля дзяўчына стала выкладаць хіп-хоп. Чатыры гады таму яна паехала ў Кітай працаваць у камандзе кітайскай спявачкі. Ганна расказала праекту «1906», чаму дзеля танцаў вырашыла развесціся з мужам, чым адрозніваюцца кітайскія начныя клубы ад беларускіх і як цяпер у Кітаі змагаюцца з кавідам.

Фота: асабісты архіў

«За апошнія чатыры гады не заводзіла ніякіх адносін»

«Паглядзела фільм «Крок наперад» і падумала, што таксама так хачу, — тлумачыць Ганна, як захапілася танцамі. — Гэта ўжо мой лад жыцця, танцы ўзнімаюць настрой, грэюць душу.

Любыя эмоцыі можна выказаць праз іх. Калі выкладала, расказвала падлеткам, што лепш замест таго, каб камусьці твар разбіць, схадзіць патанцаваць. 

Калі разводзілася з мужам, перажывала гэта ўсё — я танцавала. Гэта ратавала».

На апошнім курсе акадэміі Ганна пачала падпрацоўваць педагогам дадатковай адукацыі.

«Калі ў Горках працавала танцорам-выкладчыкам, мяне ўспрымалі несур'ёзна, бо была яшчэ студэнткай. Плюс выкладала хіп-хоп, вулічны напрамак. А вось калі мы пачалі займаць прызавыя месцы, стаўленне змянілася. 

Увогуле, у Горках не было вольных месцаў для працы па маёй спецыяльнасці. Мне далі вольны дыплом. У бацькі мужа быў сямейны бізнэс, яны вырошчвалі дэкаратыўныя расліны. Пакуль была ў шлюбе, паралельна з усімі сваімі заняткамі працавала з імі», — кажа яна. 

Фота: асабісты архіў

Муж Ганны яе захапленне танцамі не падтрымліваў. Таму дзяўчына вырашыла развесціся з ім і паехаць працаваць у Кітай. 

«Многія мае сябры ездзілі туды. Мне таксама хацелася, — тлумачыць яна. — Кантракт звычайна падпісваецца на некалькі месяцаў, не ўсе адносіны вытрымліваюць такую адлегласць.

Перад тым, як з'ехаць у Кітай, я вучылася ў танцавальнай акадэміі ў Кіеве тры месяцы. Гэтае навучанне я выйграла, яно было бясплатным. З сотняў заявак выбралі маю. Муж паездку не падтрымаў, таму прыйшлі да разводу». 

Такое рашэнне Ганне было складана прымаць. Але дзяўчына лічыць, што чалавек, які сапраўды кахае, ставіць перад выбарам — сям’я альбо любімая справа — не будзе.

«Я проста зразумела, што мне хочацца развівацца ў танцах, а яму хацелася іншага», — кажа яна. 

Фота: асабісты архіў

За апошнія чатыры гады жыцця ў Кітаі Ганна не заводзіла ніякіх адносін. Але прызнаецца, што час ад часу ходзіць на спатканні.

«Развод, вядома, паўплываў. Сама сітуацыя дала мне магчымасць зразумець, чаго я хачу ад жыцця, навучылася сябе шанаваць. Калі б гэтага не адбылося, то я, мусіць, цяпер бы ад жыцця так не кайфавала.

Траціць чужы час і свой на нейкія пустыя адносіны не хачу.

Я сама яшчэ не гатова да чалавека, якога хачу бачыць побач з сабой. Таму займаюся самаразвіццём, шмат вучуся, падарожнічаю, вяду блог. У мяне ўвогуле вялікія планы на сацсеткі, хочацца паказаць свету Кітай, якім яго бачу я. Уся ў сабе, у сваім жыцці, мне пакуль не да адносін.

Чалавек увогуле сам па сабе цэласны. Сам можаш прыйсці ў кавярню, папіць кавы, паесці. І не думаць, што табе для гэтага нехта яшчэ патрэбны.

Я сябе цяпер выдатна адчуваю, асабліва, калі назіраю, як некаторыя пары лаюцца, высвятляюць адносіны», — дзеліцца яна.

Фота: асабісты архіў

«Усюды гатуюць сыр тофу, а ён жахліва пахне»

У студзені 2019 года Ганна з'ехала ў Кітай танчыць у камандзе кітайскай спявачкі. 

«Атрымалася выпадкова. Я праходзіла ў Мінску кастынг у каманду. Яны адпраўлялі відэа танцаў у нейкія кампаніі. І мяне запрасілі на некалькі месяцаў у Кітай. Падумала, што калі з працай не складзецца, дык гэта добрая магчымасць проста прыехаць паглядзець краіну.

Нас было чацвёра: адзін хлопец з Румыніі, хлопец і дзяўчына з Бразіліі і я. Усе яны былі прафесійнымі танцорамі.

У мяне з-за гэтага пачаўся выхад з зоны камфорту. І яшчэ з-за англійскай мовы, ведала яе на сярэднім узроўні. Першыя некалькі тыдняў было страшна на ёй размаўляць. 

Але ў нас тут цяпер шмат беларусаў. Вось са мной цяпер дзяўчына працуе, яна прыехала з Наваполацка. Яшчэ адны знаёмыя нядаўна перабраліся сюды — пастаўляюць у Беларусь з Кітая электракары», — расказвае яна.

Фота: асабісты архіў

Кітай спачатку падаўся дзяўчыне дзіўным. Складана было прывыкнуць да пахаў у горадзе. 

«Усюды гатуюць сыр тофу, а ён жахліва пахне. Першы час я закрывала нос. Я яшчэ пераборлівая да ежы была, харчавалася ў «Макдональдсе». Потым пакаштавала іх мясцовую ежу, стала нармальна есці.

Яшчэ тут вельмі шумна, кітайцы размаўляюць заўсёды на павышаных тонах, але гэта не значыць, што яны лаюцца», — расказвае яна. 

«Апошні раз была ў Беларусі ў чэрвені 2019-га»

Жыве Ганна ў горадзе Ціндаа. Ён знаходзіцца каля мора.

Фота: асабісты архіў

«Гэты горад быў нямецкай калоніяй, тут застаўся ад немцаў завод па вытворчасці піва, — кажа Ганна. — 

Спачатку я працавала на поўдні Кітая. Мы некалькі месяцаў чакалі, каб клубу далі ліцэнзію на працу з замежнікамі, але не атрымалася. Дадому ляцець я не хацела, таму знайшла іншае месца працы ў Цзінань. Пасля года з паловай працы там, у сакавіку 2021-га, я пераехала ў Ціндаа, папрасіла начальніка перавесці мяне туды, дзе наша кампанія адкрыла яшчэ адзін клуб. Ён не быў супраць».

Фота: асабісты архіў

Ганна расказвае, што заўсёды хацела з’ехаць з Беларусі. Яна любіць сваю краіну, але сябе ў ёй не бачыла. 

«У дзяцінстве пасля чарнобыльскай аварыі я шмат разоў ездзіла на аздараўленне ў Ірландыю. Жыла там у сям’і, вырасла на двух выхаваннях. Прывыкла неяк быць не дома. 

Але ўсё роўна першыя некалькі тыдняў у Кітаі плакала, было складана. З часам пачала апускацца ў мясцовую культуру. Цяпер больш дадому баюся ехаць, не памятаю ўжо, як там усё працуе. Апошні раз была ў Беларусі ў чэрвені 2019-га», — дзеліцца яна. 

Кітайскую мову Ганна пачала вучыць нядаўна. Раней яна думала, што хутка з’едзе з Кітая, таму ў вывучэнні мовы не бачыла патрэбы. 

«Цяпер вырашыла затрымацца яшчэ на год. Ехаць кудысьці ў Еўропу ці Амерыку жадання няма.

Пачала весці тык-ток, сталі пазнаваць кітайцы на вуліцах. Каб так было з іншаземкай — рэдкасць. Разумею, што перспектывы тут ёсць, таму пакрысе пачала вучыць кітайскую», — тлумачыць яна.

Фота: асабісты архіў

«Мы не танчым гоў-гоў і на сталах, не сядзім і не п'ём з гасцямі»

Кітайская клубная сфера, па словах дзяўчыны, вельмі адрозніваецца ад беларускай. Але ёсць рэчы, якія супадаюць: напрыклад, у некаторых кітайскіх клубах таксама выносяць алкаголь з феерверкамі.

«У кітайскіх клубах шмат спецэфектаў, вельмі добрае тэхнічнае абсталяванне. Мне падаецца, што нават у маскоўскіх такога няма. Ёсць асобны харэограф, якія нам ставіць шоу. Працуе вялікая каманда, у якой кожны адказвае за сваю справу. 

Фота: асабісты архіў

У нашым клубе мы не танчым гоў-гоў і на сталах, не сядзім і не п'ём з гасцямі. Але і такая праца ёсць у кітайскіх клубах. У нашым мы толькі танцоры, я б нават сказала артысты», — тлумачыць яна. 

У сярэднім за вечар у Ганны 5-6 шоу, працоўны час з 21:00 да 2:00. У месяц ёсць два выхадныя. Калі трэба больш — іх можна браць за свой кошт. 

«Ёсць варыянты клубаў, у якіх трэба сядзець з гасцямі і піць. Я нічога супраць не маю, але канкрэтна ў мае абавязкі гэта не ўваходзіць, і эскорт, як многія думаюць, таксама не. Распаўсюджанае меркаванне, што калі ты танчыш у начным клубе, то і такім займаешся», — кажа яна. 

Кампанія дае Ганне апартаменты, у якіх яна жыве, і аплачвае камунальныя выдаткі. 

«Жывём па два чалавекі ў пакоі, — расказвае яна. — Касцюмы, абутак таксама выдае кампанія. Ёсць каманда мэйкапераў, якія адказваюць за макіяж і нашы вобразы на сцэне».

Фота: асабісты архіў

Зарабляе дзяўчына 11 тысяч юаняў (каля 1620 даляраў) на месяц. Гэта сярэдні заробак танцораў у Кітаі. 

«Мне хапае гэтых грошай. Вялікі плюс, канечне, што за жытло плаціць не трэба. Магу адкласці нешта, паесці ў рэстаранах, паехаць некуды.

Пачала вось займацца фатаграфіяй. Калі, напрыклад, у нейкі момант працягваць танчыць я не змагу, то будзе чым заняцца. У плане творчых прафесій у Кітаі шмат магчымасцей для развіцця», — кажа яна. 

«Усе замежнікі любяць мясцовыя памідоры з яйкам»

Ганна расказвае, што калі гатаваць ежу дома, то 3 тысячы юаняў (каля 440 даляраў) на месяц цалкам дастаткова. 

Сярэдні кошт у рэстаране нейкай простай стравы — 20-30 юаняў (каля 3-4,50 даляра).

«У нашым горадзе кубак кавы каштуе 30 юаняў (каля 4,50 даляра), — прыводзіць прыклад Ганна. — 

Спачатку ўвогуле не прымала кітайскую кухню. А цяпер ёсць шмат любімых страў. Кухня ў іх вельмі разнастайная. Напрыклад, у горадзе Чанду на паўднёвым захадзе Кітая ежа вельмі вострая. У нас тут шмат еўрапейскай кухні ў рэстаранах. Часта ў Ціндаа гатуюць курыцу ў кісла-салодкім соусе. Тут любяць спалучэнне мяса і салодкага, карамельнага соусу. 

Фота: асабісты архіў

Усе замежнікі любяць мясцовыя памідоры з яйкам.

Але я вельмі люблю кітайскія пяльмені. Шанханскія, дарэчы, шалёна смачныя. У цэлым у мяне смакавыя рэцэптары вельмі памяняліся за гэты час. Здаецца, я цяпер магу есці ўсё што заўгодна».

Часам Ганна сумуе па брэсцкім тварожным сырку і бабруйскім зефіры. 

«Але ў нас у горадзе ёсць украінцы, якія робяць тварог, лепяць сырнікі. Я асабіста ніяк з-за малочных прадуктаў не пакутую», — кажа яна.

«У Ціндаа строгіх лакдаўнаў не было»

Як цяпер у Кітаі ідзе барацьба з кавідам?

Пасля пандэміі зрабілі больш строгімі правілы атрымання візы і працы. За апошнія некалькі гадоў, паводле слоў Ганны, было арыштавана шмат агентаў, якія нелегальна рабілі візы іншаземцам.

Фота: асабісты архіў

«Калі ў Кітаі пачаўся каранавірус, я была на Балі ў адпачынку. Але вярнулася. 

Рэзка закрылі ўсе ўстановы. Нехта з нашай каманды паляцеў дадому. Апартаменты ў нас усё роўна былі аплачаныя, і я тады палічыла, што на тыя грошы, якія я магу патраціць на білет да Беларусі, можна спакойна жыць у Кітаі тры месяцы. Чатыры месяцы мы былі без працы і выплат», — расказвае яна. 

Дзяўчына мяркуе, што ёй вельмі пашанцавала. За гэтыя тры гады яна ні разу не знаходзілася ў строгім лакдаўне. 

«У Кітаі шмат залежыць ад горада, у якім жывеш, і кіраўніцтва. У Ціндаа яно было адэкватным, таму строгіх лакдаўнаў не было, — тлумачыць яна. —

Лёгка перанесла каранцін. Толькі тэсты даводзілася здаваць. Асабліва перад адменай абмежаванняў — у лістападзе і снежні 2022-га. А потым у адзін дзень гэта ўсё адмянілі. І рэзка ўсе захварэлі — уся наша танцавальная каманда перахварэла на кавід.

Фота: асабісты архіў

Праўда, у грамадскім транспарце маскі да гэтага часу трэба насіць. Але кітайцы ў іх і так ходзяць. У Пекіне, напрыклад, з прычыны жудаснага паветра».

Падчас каранціну Ганна пачала займацца фатаграфіяй і мабільнай відэаздымкай. Нягледзячы на тое, што яна была абмежаваная ў фінансах, дзяўчына ўсё роўна траціла іх на навучанне. 

«Цяпер вучуся стварэнню свайго канала на YouTube. Хачу здымаць улогі», — кажа яна.

На пытанне, як не баяцца мяняць сваё жыццё, Ганна адказвае, што ў гэтай справе варта прыслухоўвацца да сябе. 

«Вельмі часта людзі чагосьці хочуць, але іх жаданні бываюць ілжывыя. Хтосьці дом купіў — ты таксама захацеў. А насамрэч ён табе не патрэбны. 

Я вельмі люблю гэты свет, нават калі нешта побач адбываецца негатыўнае, стараюся не засяроджваць на гэтым увагі. Гэта не ружовыя акуляры — проста ў свеце столькі дрэннага, што хочацца хаця б у сабе захаваць добрае і светлае». 

Чытайце таксама: 

«Глазураваныя сыркі пачалі рабіць на просьбу землякоў». Як беларусы з сабакамі і коньмі пераехалі ў Польшчу і вараць там сыр

Беларусы адкрылі ў Вільні карчму ў доме, дзе Каліноўскі збіраўся з паўстанцамі

«Бегаюць голыя дзеці разам з качкамі і парсюкамі». Беларуска пераехала ў Гватэмалу і расказвае пра гэту экзатычную краіну

Каментары13

  • Злобный вожык
    28.01.2023
    Аня, ты главное в следующий раз замуж выходи за танцора или фотографа.
  • антисвет
    28.01.2023
    "Ганна расказвае, што заўсёды хацела з’ехаць з Беларусі. Яна любіць сваю краіну, але сябе ў ёй не бачыла. 
    «У дзяцінстве пасля чарнобыльскай аварыі я шмат разоў ездзіла на аздараўленне ў Ірландыю. Жыла там у сям’і, вырасла на двух выхаваннях. Прывыкла неяк быць не дома. "

    опанькі
    а зараз чарговы прывет аматарам пэзідэнтшчыцы Свету, але толькі не Беларусі
  • Максим Дизайнер
    28.01.2023
    антисвет, Похоже вся ваша жизнь имеет приставку -анти-. Живите и дальше в вашей желчи, навешивая на всех ярлыки (как это делали в совке), только потому, что кто-то в детстве выезжал за границу. Вам походу нечем заняться, раз вам так нравится ковыряться в нижнем белье других. Это ваш выбор, это ваша жизнь с приставкой -анти-

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні7

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні7

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →