Працэс зборкі шасцікутнай скрынкі нечакана нават для самога аўтара, беларуса Ягора Бандарэнкі, набраў мільён праглядаў у сацсетцы TikTok, паведамляе «Камсамольская праўда». Гэта пры тым, што ў Ягора зусім няшмат сваіх падпісчыкаў — крыху больш за 2,5 тысячы, а сам ён падпісаны толькі на 62 акаўнты.
Ягор Бандарэнка выкладвае ў інтэрнэт невялікія ролікі, у якіх майструе сваімі рукамі прадметы з дрэва. Гэты канкрэтны ролік доўжыцца крыху больш за хвіліну — і скрыначка за гэты час гатовая. Хутчэй за ўсё, поспех тлумачыцца тым, што ролік заляцеў у рэкамендацыі Tik Tok.
У цэлым працэс стварэння шасцікутнай шкатулкі-скрынкі даволі просты — але трэба мець некаторы спрыт і набор інструментаў.
А таксама жывёліну пад рукой: сабака або кот, якія назіраюць за працэсам, з'яўляюцца абавязковымі ўдзельнікамі відэасюжэтаў Ягора.
Каментары