КДК арыштаваў маёмасць буйнога полацкага бізнэсмена амаль на 100 млн даляраў. Відаць, гэта Уладзімір Захараў
Бізнэсмен з Полацка і «яго шасцёра памагатых» падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паведаміў Камітэт дзяржкантролю.
Накладзены арышт на маёмасць падазраваных — 68 аб'ектаў нерухомасці плошчай больш за 107 тыс. кв. м агульным коштам не менш як 92 млн еўра, у тым ліку 24 гандлёвыя цэнтры, катэджы, кватэры, аўтамабілі «люксавага сегмента».
Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра Уладзіміра Захарава — полацкага прадпрымальніка, які мае дачыненне да ТАА «Гандлёвы дом «Стралец». Гэта адна з найбуйнейшых гандлёвых сетак у Полацку і Наваполацку.
Па інфармацыі, якая была агучаная ў эфіры АНТ, фігурант крымінальнай справы знаходзіцца «недзе на берагах Персідскага заліва».
У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя, што Уладзімір Захараў распрадае сваю маёмасць.
Каментары