Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў
Некалькі тыдняў таму генпракурор Андрэй Швед анансаваў, што ў канцы гэтага года пачнуцца завочныя працэсы супраць не толькі яшчэ жывых фігурантаў справы аб генацыдзе беларускага народа, але і памерлых. Цяпер ён наракае, што з іх задумы смяюцца, і тлумачыць, у чым сэнс навінкі беларускага правасуддзя.
«Што тычыцца мёртвых злачынцаў. Нас спрабуюць імі таксама падкалупнуць. Гэта сведчыць пра тое, што яны ўсё адсочваюць і баяцца…
Пытанне не ў тым, што мы хочам асудзіць нейкіх міфічных памерлых карнікаў, пачынаючы з Гітлера, як яны кажуць. Не ў гэтым рэч, а ў тым, што прысудам нашага нацыянальнага суда для аднаўлення поўнай карціны злачынстваў павінны быць апісаны злачынныя дзеянні гэтых нягоднікаў», — сказаў Андрэй Швед на сустрэчы з супрацоўнікамі МНС.
Ён таксама дадаў, што яны маюць інфармацыю пра «400 яшчэ жывых эсэсаўцаў».
«У асноўным гэта літоўцы, латышы і эстонцы. Асноўная частка з іх хаваецца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе. Зразумела, што Канада іх не выдасць. Тыя жывыя нашчадкі, якія ў Рызе і Вільні маршыруюць, — іх таксама ніхто не выдасць. Але з Аргенцінай і іншымі дзяржавамі праца вядзецца».
У красавіку мінулага года выйшла кніга генпракурора «Генацыд беларускага народа».
Чытайце таксама: Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне
-
У Рэчыцы пад палітычны пераслед трапіў адзін з самых паважаных у горадзе дактароў
-
«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю
-
З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў
Каментары