У Варшаве пройдзе з'езд беларусаў-каталікоў, якія жывуць за мяжой і хочуць маліцца па-беларуску
15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з'езд беларусаў каталіцкага веравызнання, якія часова ці пастаянна жывуць за мяжой і жадаюць маліцца па-беларуску, паведамляе Catholic.by. Мэта сустрэчы — пазнаёміцца і абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцяў па-за межамі Бацькаўшчыны.
Сустрэчу арганізуюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў у Польшчы, якія збіраюцца на малітвы на роднай мове ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані.
«Для кагосьці гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для кагосьці — крок, каб пачаць маліцца па-беларуску», — адзначаюць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца 15 красавіка пры парафіі святога Аляксандра (пляц Трох крыжоў, Варшава).
Чытайце таксама:
У Польшчы шырацца беларускамоўныя службы ў касцёлах. Дзе і калі іх можна наведваць?
Папа Францішак памаліўся за мір ва Украіне перад беларускім абразом
-
Вальфовіч пра «ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі»: Сітуацыя нагнятаецца, тэндэнцыі несуцяшальныя
-
Лосік схуднеў, Пачобут «трымае марку», Аляксандраў «выязджае» на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1
-
Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе
Каментары
там же демо краты я с ва бо да