Лаваш-ролы з курыцай і кукурузай — перакус, які зручна ўзяць з сабой, куды б вы ні выправіліся
Нават калі вы ад прыроды не кухар, ролы з лаваша — перакус, які вы прыгатуеце найлепшым чынам. Пакладзіце ролы ў ланч-бокс — і можаце смела выпраўляцца ў падарожжа выхаднога дня.
Фота: Freepik.com
Вам спатрэбіцца:
- 125 г памідораў чэры, парэзаных на чацвярцінкі,
- 125 г кансерваванай кукурузы,
- зялёная цыбуля, дробна пакрышаная,
- 2 сталовыя ложкі салодкага соусу чылі,
- 8 лістоў салаты,
- 4 лісты цэльназбожжавага лаваша,
- 1,5 кубка парэзанай смажанай курыцы,
- 1 кубак смачнага цёртага сыру.
Як гатаваць:
- Змяшайце памідоры, кукурузу, цыбулю і соус у місцы.
- Выкладзіце па 2 лісты салаты на адну палову кожнага лаваша. Зверху пакладзіце сумесь з памідорамі, курыцу і сыр. Шчыльна згарніце рулет, пачынаючы з больш кароткага канца, каб укласці начынку.
- Разрэжце кожны рол напалам. Можна таксама абгарнуць яго паперай для выпечкі і такім чынам змацаваць.
Вам таксама могуць спадабацца:
Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны
Каментары
і ўсяго-та?)
муж на мінулым тыдні купіў...
очень сокрушался, что очень дорого купил... но купил потому, что другого не было, поэтому я прочитало состав...
лаваш халяль - без следов свиного жира
а в рецепт истинно халяльных драников включено только бульба и больше ничего? так?
а ничего, что в эти постные драники попадет капелька моей крови или кусочек мяса с моего пальца? терка знаете ли дело такое...
ничего?