Грамадства88

Былы палітзняволены Дзмітрый Гопта разам з маці пакінуў Беларусь

Пра тое, што былы палітзняволены з ментальнымі асаблівасцямі Дзмітрый Гопта разам з маці Вольгай Гопта з'ехаў з Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку гомельскі актывіст Ілля Міронаў.

Фота: facebook.com/rock.epicenter

Дзмітрый Гопта і яго лёс сталі адным з найяскравейшых сімвалічных увасабленняў выключнай амаральнасці і бязлітаснасці створанага Аляксандрам Лукашэнкам рэжыму.

Гэты чалавек мае псіхічную хваробу, у яго разумовая адсталасць. У 2020 годзе яго, тады 21-гадовага, затрымалі падчас пратэстаў у родным Жлобіне і асудзілі, нягледзячы на праблемы хлопца са здароўем, да двух гадоў пазбаўлення волі. Па парадзе прызначанага дзяржаўнага адваката Гопта пацвердзіў, што кінуў каменем у бок міліцыі, праўладныя медэксперты далі заключэнне пра тое, што ён ведаў, што рабіў, суддзя Ірына Прадун прысудзіла без ніякіх зніжак на ментальныя асаблівасці два гады зняволення. 

Пасля маці Дзмітрыя два гады змагалася за тое, каб сына вызвалілі датэрмінова. Ён звяртаўся з просьбай аб памілаванні на імя Лукашэнкі, пад петыцыяй з просьбай аб яго вызваленні падпісалася 7000 чалавек, былі спадзяванні на тое, што няшчасны хлопец трапіць пад амністыю.

Але ўсе намаганні і спадзяванні былі марнымі — Дзмітрый Гопта адсядзеў увесь тэрмін ад званка да званка і выйшаў на волю толькі 31 снежня 2022 года. Больш за тое — у верасні 2022-га яго ўключылі ў спіс МУС «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», што азначала дадатковыя здзекі. Прытым, як сведчыла яго маці, да самага канца зняволення ён толкам так і не ўсвядоміў, за што яго караюць.

Каментары8

  • Олег
    09.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • улор
    09.04.2023
    Вельмі рады за іх сям'ю. Ніва, вывесіце іх рахунак для дапамогі
  • Litvin
    09.04.2023
    [Рэд. выдалена]

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 198 на 109

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 198 на 109

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 198 на 109

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 198 на 109

Галоўнае
Усе навіны →