«А мне насрат!» Такі надпіс знайшлі архівісты на дакуменце 500-гадовай даўніны
Паводле сведчання гісторыка Дзяніса Лісейчыкава, такі надпіс адшукалі супрацоўніцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Бабкова, Наталля Барсукова і Ірына Бобер у пачатку 2000-х гадоў. Яны распрацоўвалі актавыя кнігі Гарадзенскага земскага суда другой паловы XVI стагоддзя, піша CityDog.io.
На аркушы кнігі за 1571 год на пустым месцы пісар занатаваў: «Не потреба тут нічого пісат».
Для чаго гэта рабілася? «Каб ніхто з ягоных наступнікаў не ўпісаў на гэтым месцы што-небудзь ад сябе, — тлумачыць Дзяніс Лісейчыкаў. — А нейкі пазнейшы чытач кнігі ў канцы XVI стагоддзя (ці нават пазней)
вырашыў патроліць пісара і дапісаў ад сябе, імітуючы лексіку і манеру пісьма пісара 1571 года: «Але мне што пісал — насрат».
Здараюцца ў практыцы архівістаў і іншыя знаходкі падобнага характару.
Напрыклад, у тым жа гістарычным архіве спецыялісты знайшлі фрагмент дакумента з Магілёўскай духоўнай кансісторыі з надпісам «Люся дура!».
А ў метрычнай кнізе царквы ў вёсцы Бортнікі Бабруйскага павета нейкі ананім напісаў: «Лёля, я тебя люблю».
Адносна таго, хто гэта напісаў і навошта, Дзяніс Лісейчыкаў адказаў так:
«Паводле почыркаў можна меркаваць, што гэта надпісы пачатку ХХ стагоддзя. Дзе канкрэтна і хто канкрэтна зрабіў іх, невядома. У метрычнай кнізе запіс маглі зрабіць і ў архіве Мінскай духоўнай кансісторыі, куды кнігі здаваліся».
Каментары
што значыць паводле почыркаў? такім почыркам і я магу напісаць. праўда не ў кнізе)
а чарнілы што - не даследваў ніхто?
ну і навукоўцы