Здарэнні99

Пенсіянерку з Мар'інай Горкі абдурылі больш чым на 60 тысяч даляраў махляры з Мексікі

Жыхарка Пухавіцкага раёна страціла 157 тысяч беларускіх рублёў пасля званка махляроў, паведаміў Следчы камітэт.

Паведамляецца, што 69-гадовай беларускай пенсіянерцы, якая жыве ў Мар'інай Горцы, патэлефанавалі 1 лютага нібыта са «службы бяспекі банка». Ашуканцы сказалі, што хочуць папярэдзіць жанчыну пра тое, што невядомыя спрабуюць узламаць рахунак яе банкаўскай карты.

Беларуска спалохалася і паверыла кожнаму слову махляроў, а таксама расказала, што акрамя гэтай банкаўскай карты мае і іншыя дэпазітныя рахункі на буйныя сумы.

Махляры «працавалі» з пенсіянеркай амаль 3 месяцы, пастаянна вялі з ёй тэлефонную перапіску. Увесь гэты час беларуска выконвала ўсе іх указанні. Яна паставіла на свой смартфон вірусную праграму аддаленага доступу, назвала лагін і пароль ад інтэрнэт-банкінга. У выніку ашуканцы змаглі выкрасці ў пенсіянеркі амаль 157 тысяч рублёў.

Калі жанчына заўважыла, што страціла ўсе свае ашчаджэнні, яна звярнулася ў міліцыю. Там выявілі, што махляры тэлефанавалі пацярпелай з нумара, які належыць сотаваму аператару Мексікі. Па гэтым факце завялі крымінальную справу за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Беларусі). 

Каментары9

  • з Горкі
    24.04.2023
    Я такіх беларускіх пенсіянерак не ведаю, а мексіканцы - ведаюць :)))
  • во. б.
    24.04.2023
    но у мамы тиханоускага канешне не была за диванам денех
  • Доктар навук
    24.04.2023
    Я гэткiх грошау i ня снiу

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?1

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася27

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

Прарасійская палітык на чале амерыканскай разведкі? Гэта як паглядзець13

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →