«А я лічу, не рана». Качанава выказалася за патрыятычнае выхаванне дзяцей з 3-4 гадоў
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведалі сёння дзіцячы садок №6 у Фаніпалі. Дзяржаўная прэса назвала яго «дзіцячым садком будучыні».
Шмат часу хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць у цэнтры патрыятычнага выхавання «Родны свой край любі і ведай», сюды і зазірнулі Качанава і Турчын, піша «Мінская праўда».
Загадчыца садка Юлія Пражэнік расказала, што там дзеці даведваюцца пра гісторыю гарадоў Беларусі.
«Таксама з дапамогай дыдактычных дапаможнікаў паказваем ім і расказваем пра славутасці краіны», — запэўніла жанчына.
«Вельмі правільнае рашэнне: патрыятычнае выхаванне трэба пачынаць менавіта з ранняга, дашкольнага ўзросту, — адзначыла Наталля Качанава.
— І хоць хтосьці кажа, што ў 3-4 гады яшчэ рана, а я лічу, што не рана. Як мама і бабуля бачу, што дзіця з ранняга ўзросту ўбірае ўсю цікавую яму інфармацыю.
І што датычыць нашай краіны, я рада, што ў вашай дашкольнай установе ёсць такі цэнтр, дзе займаюцца патрыятычным выхаваннем нашых дзетак. Гэта вельмі важна: менавіта ў дзіцячым садку прывіваць любоў да сваёй краіны, да сваёй малой радзімы. Да таго раёна і горада, дзе жыве дзіця. Бо жыць з пачуццём любові да сваёй краіны, малой радзімы — значыць жыць камфортна».
«Мінская праўда» піша, што ўразіла гасцей і музычная зала з інтэрактыўнымі матэрыяламі, канферэнц-зала.
На памяць аб наведванні дашкольнай установы Наталля Качанава пакінула памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей. А таксама ўручыла Юліі Пражэнік сертыфікат на 10 тысяч рублёў.
Каментары
кра
сива
жэшшына
как тольки развядуся з азаронка-бондаравай , так сразу жанюся на ёй
Дизайнер уже сочувствует им всем )