Грамадства22

Перастаў працаваць сайт Леаніда Маракова. Чаму?

Больш за тыдзень не працуе сайт беларускага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова. На старонках marakou.by былі апублікаваныя сярод іншага ягоныя шматтомныя даведнікі з больш як 20 тысячамі біяграфій рэпрэсаваных у савецкі час беларускіх дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў. Сярод іх і родны дзядзька даследчыка, паэт Валерый Маракоў, забіты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у так званую Ноч расстраляных паэтаў.

Леанід Маракоў нарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе. Скончыў у 1984 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, пасля працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 года — інжынерам-электроншчыкам на доследна-вытворчым прадпрыемстве па вырабе ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР ды іншых установах.

З 1999 года быў літаратурным супрацоўнікам газеты «Голас Радзімы», але з 2001 года цалкам прысвяціў сябе сваім даследаванням. А жыў на грошы, заробленыя ў 1990-я, калі займаўся бізнэсам.

У пачатку 2016 года Леанід Маракоў перажыў інсульт, а 17 снежня 2016 года памёр у хоспісе, дзе быў у цяжкім стане з пухлінай галаўнога мозгу.

Пасля смерці даследчыка ягоны асабісты сайт працягваў функцыянаваць да апошняга часу. З чым звязана цяперашняе спыненне працы, пакуль не вядома.

Калі ведаеце, чаму так сталася, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Каментары2

  • Простая праўда
    30.04.2023
    Лукашэнкаўская дыктатура ня хоча, каб грамадзкасьць ведала праўду пра злачынствы Сталіна, бо іх паўтарае ў Беларусі.
  • Get
    01.05.2023
    Асобны сайт пра злачынства бальшавізму, сталінізму, камунізму, належыла б стварыць сябрам з Нашай Нівы ды Радыё Свабода, у тым ліку на ангельскай мове.
    Не разумею чаму гэтыя вельмі патрэбныя грамадству ды чалавецтву сайты дагэтуль ня створаныя. Тое што пра злачынства камунізму можна пашукаць інфармацыю ў сетках не знімае з рэлакцый сапраўдных выданняў стварыць дадатковы сайт дзеля распаўсюджвання праўды. Так сама належыць стварыць асобны сайт пра злачынства Масковіі з часоў яе ўтварэння і да нашых дзён. Разам з гісторыкамі дапамог бы прадстаўленнем кантэксту да гэтых сайтаў.

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі4

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту43

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →