Усяго патроху33

У Нью-Ёрку ўлады прымусова ўсыпілі ручную вавёрку, вельмі папулярную ў сацсетках

Вавёрка па мянушцы Арахіс, якая стала знакамітай дзякуючы вялікай і адданай аўдыторыі ў інстаграме, была ўсыпленая праз некалькі дзён пасля яе канфіскацыі ўладамі Нью-Ёрка, паведамляе Бі-бі-сі. Перад гэтым Дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя штата забраў вавёрку з дома яе гаспадара Марка Лонга пасля скаргаў на небяспечныя ўмовы для ўтрымання жывёліны.

Фота: instagram: peanut_the_squirrel12

Чыноўнікі паведамілі, што расследаванне было распачата пасля шматлікіх паведамленняў ад грамадскасці адносна небяспечных умоў утрымання дзікіх жывёл, якія могуць быць носьбітамі шаленства, і адносна незаконнага ўтрымання дзікіх жывёл у якасці хатніх гадаванцаў.

Марк Лонга прасіў улады вярнуць Арахіса, напісаўшы ў інстаграме, што для ўстановы, якая яго забрала, «ёсць асобнае месца ў пекле».

Аднак неўзабаве ўлады паведамілі, што вавёрку ўсыпілі пасля таго, як яна ўкусіла супрацоўніка падчас канфіскацыі. Таксама Дэпартамент аховы навакольнага асяроддзя ўсыпіў янота па імені Фрэд, якога таксама канфіскавалі з дому Лонга падчас таго самага ж рэйду.

Навіна пра смерць Арахіса з'явілася на фоне петыцыі, пад якой сталі збіраць подпісы за яго вяртанне. Подпісаў былі сабралі ўжо больш за 30 000. Акрамя таго, Марк Лонга пачаў збор грошай на юрыдычныя выдаткі для змагання з Дэпартаментам, і ўжо назбіраў 13500 даляраў.

Пасля атрымання інфармацыі пра ўсыпленне Марк Лонга назваў усё, што адбылося, «жудасным кашмарам». Ён апублікаваў нумар тэлефона Дэпартамента і заклікаў прыхільнікаў тэлефанаваць туды ды «выказваць свае пачуцці».

У асобным сторыс у інстаграме ён падзякаваў фанатам Арахіса за «любоў і падтрымку», якую атрымала яго сям’я, і заклікаў рабіць ахвяраванні, каб дапамагчы іншым жывёлам, якія ўтрымліваюцца на ягонай «ферме свабоды».

Лонга забраў сабе Арахіса сем гадоў таму, калі ўбачыў вавёрчаня каля маці, якая трапіла пад колы аўтамабіля. Ён даглядаў вавёрку, пакуль яна не набралася сілаў, і выпусціў яе, але на наступную раніцу зноў знайшоў на сваёй верандзе з «адарваным кавалкам хваста».

З таго часу акаўнт Арахіса ў Інстаграме сабраў больш за 500 000 падпісчыкаў. На старонцы размешчаныя відэа, дзе вавёрка ўдзельнічае ў сцэнах з Лонга, часам апранутая ў капялюшыкі, залазіць на яго ці абдымаецца з ім, а таксама часта есць вафлі.

Каментары3

  • Не панятна
    03.11.2024
    Дык хто першым пойдзе ў пекла? Хайпажэр, на якога напісалі безліч скаргаў на кепскія ўмовы ўтрымання вавёркі? Ці тыя, хто забіў жывёлку?
  • Жвір
    03.11.2024
    Вавёрка не затрымалася б у месцы з кепскімі для ейнага жыцьця ўмовамі. Якая дзіч, пісаць скаргі й бачыць пагрозу для сябе з боку... вавёркі. Былі б прэцэдэнты, выпадкі, калі людзі цярпелі б ад прысутнасьці побач вавёрак, дык можна было б мець нейкія апраўданьні дзеяньням скаржнікаў, а так - клясычны прыклад абезчалавечваньня людзей. Дзякуй Богу, што ня ўсе такія.
  • fefania
    03.11.2024
    Жахлівая гісторыя. Шкада ваверчаня і янота. Прыйшлі дзікія людзі, жывёлы, зразумела, аказалі супраціў, і за гэта іх усыпілі. Няхай згараць у пекле гэтыя скаржнікі разам са сваім Дэпартаментам.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →