У беларускіх лясах знаходзяць ужо і маслякі — незвычайна рана
Звычайна вясной грыбнікі хваляцца знаходкамі смарчкоў і страчкоў, але сёлета ўжо ў пачатку мая ў спецыялізаваных сацсеткавых суполках з'явіліся свежыя фота звычайна трохі пазнейшых грыбоў — маслякоў.
«Дзіўны сёлета май — яшчэ канчаткова не скончыліся смарчкі, а маслякі ўжо з'явіліся», — паведаміла бабруйчанка Маша Нікітка ў суполцы ва «Укантакце» «Грыбы: Грыбныя войскі Беларусі».
Дзяўчына піша, што звычайна першыя маслякі яна збірала 9 мая. Але ў гэтым годзе, дзякуючы ранняму цяплу, грыбніца прачнулася раней і першыя грыбы гэтага віду з'явіліся ўжо 1 мая.
Ёсць паведамленні пра тое, што гэтыя грыбы з'явіліся і ў Гомельскай вобласці.
Маслякі — адныя з найбольш папулярных ядомых грыбоў. Сваю назву яны атрымалі дзякуючы бліскучай ліпкай плёнцы, якая пакрывае шапачку.
Чытайце таксама:
У Беларусі з'явіліся першыя вясновыя грыбы
Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг
Каментары