Польскае МУС заявіла, што хоча дапамагчы «ўмацаванню праеўрапейскага ўрада ў Кішынёве і забеспячэнню адпаведнага высокага ўзроўню грамадскай бяспекі».
Niepodległa i suwerenna Mołdawia, opierająca się próbom wewnętrznej destabilizacji, potrzebuje naszego wsparcia! Dlatego podjąłem decyzję o przekazaniu policji mołdawskiej ogromnego transportu (2 Herculesy i 4 Casy) broni, amunicji i wyposażenia od służb podległych MSWiA. pic.twitter.com/6TmS4IHH64
«Незалежная і суверэнная Малдова, якая супрацьстаіць спробам унутранай дэстабілізацыі, мае патрэбу ў нашай падтрымцы! Таму я падпісаў пастанову аб перадачы малдаўскай паліцыі велізарнай партыі (2 самалёты «Геркулес» і 4 самалёты CASA) зброі, боепрыпасаў і абсталявання ад службаў, падпарадкаваных Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі», — заявіў кіраўнік МУС Мар'юш Камінскі.
Малдаўскай паліцыі перададуць шлемы, тактычныя камізэлькі і ахоўныя камплекты.
Польшча таксама ўвяла санкцыі супраць Ілана Шора, лідара прарасійскай партыі «Шор».
«Польшча на працягу доўгага часу актыўна ўдзельнічала ў дапамозе захаванню незалежнасці Малдовы», — гаворыцца ў заяве польскага МУС.
Каментары
а сабе наузамен атрымаюць новенькия?