У сетку трапілі звесткі пра больш як чатыры тысячы карыстальнікаў з Беларусі.
У некаторых кнігарнях адбылася ўцечка інфармацыі аб кліентах. Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных паведамляе, што гэта здарылася на мінулым тыдні, піша Tochka.by.
Пацярпелі карыстальнікі крамаў bookvoed.ru, chitai-gorod.ru, ast.ru і eksmo.ru. Цэнтр прааналізаваў даныя, што трапілі ў адкрыты доступ.
Высветлілася, што на bookvoed.ru зарэгістравана больш за 400 карыстальнікаў з беларускімі e-mail адрасамі, на ast.ru — больш за 500. Chitai-gorod.ru дапусціў уцечку даных больш за 1000 такіх карыстальнікаў. На eksmo.ru было аўтарызавана каля 2200 беларускіх e-mail адрасоў.
Цэнтр раіць змяніць паролі на гэтых рэсурсах або выдаліць уліковы запіс.
Каментары