Акадэмік-селекцыянер, ён вывеў шмат новых сартоў гароху, вікі і трыцікале.
Леаніду Кукрашу было 84 гады. Ëн нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыўшы Сельгасакадэмію (1960), працаваў аграномам і старшынёй калгаса. У 34 гады пайшоў у навуку, куды яго цягнула. З 2003 па 2008 гады загадваў сектарам навукі Адміністрацыі Лукашэнкі. Пасля выхаду на пенсію ў 70 гадоў заставаўся дарадцам міністра сельскай гаспадаркі.
Пры ўдзеле Леаніда Кукраша вывелі сарты гароху «Белус», «Агат», «Беларус», «Світанак», вікі — «Наталі», трыцікале — «Інэса».
Доктар сельскагаспадарчых навук (1985), акадэмік (2003).
Каментары