Усяго патроху11

У Вялікабрытаніі кот збег ад гаспадароў у іншы горад, праехаўшы 225 кіламетраў на некалькіх машынах незнаёмцаў

«Мы і раней рэгулярна знаходзілі яго ў самых розных месцах, але спадзяваліся, што ён будзе падарожнічаць толькі ў межах нашага роднага горада. Мы яго моцна недаацанілі».

Кот-падарожнік з Вялікабрытаніі па мянушцы Сокс. Фота: фэйсбук-старонка Сокса

Руды паласаты кот па мянушцы Сокс з брытанскага горада Херн-Бэй, графства Кент, вельмі любіць падарожнічаць у чужых машынах. Нядаўна ён праехаў больш за 110 кіламетраў ад свайго роднага горада да Лондана (гэта толькі ў адзін бок), заскочыўшы ў некалькі машын да незнаёмцаў.

Пра гэту гісторыю 15 чэрвеня напісала агенцтва Бі-бі-сі са спасылкай на гаспадароў Сокса.

Уладальніца ката-падарожніка Джэсіка Роу распавяла, што Сокс «падарожнічае» так рэгулярна і ёй ужо некалькі разоў даводзілася забіраць гадаванца з розных месцаў, уключаючы школу, офіс, шашлычную, грузавік дастаўкі Amazon і нават начны клуб.

Аднак усё гэта, па словах Роу, адбывалася ў межах роднага горада, і яна дапускала толькі ў форме жарту, што, «магчыма, гэты кот аднойчы апынецца ў Лондане».

«Мы проста паехалі да ветэрынара, і трэба было мне на імгненне пакінуць яго без увагі, як Сокс знік. Праз дзве гадзіны мне тэлефануе незнаёмая дзяўчына і кажа, што мой кот ужо ў Лондане, а заўважыла яна яго ў сваёй машыне толькі пасля таго, як Сокс вырашыў вылезці паміж двух задніх сядзенняў. У выніку я яго вярнула дадому, і кот такім чынам праехаў 225 кіламетраў у два бакі», — распавяла гаспадыня ката Джэсіка Роу агенцтву Бі-бі-сі.

Цяпер Сокс знаходзіцца пад своеасаблівым «хатнім арыштам», а яго ўладальніца стварыла для ката старонку ў фэйсбуку для апісання яго мінулых і, магчыма, будучых прыгод.

Каментары1

  • mikola
    22.06.2023
    A jak davedalisja adres Kocika ? Dobra u maigo *czyp* iosc....A  u getaga pasparta ni byla ?

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні7

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →