Вайна11

ЗША таемна падзяліліся з Гаагай доказамі расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне — The New York Times

Як указвае выданне, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна перад ухваленнем гэтага рашэння доўга яму супраціўлялася, бо баялася будучага пераследу амерыканскіх вайскоўцаў з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн загадаў без лішняга шуму перадаць Міжнароднаму крымінальнаму суду (МКС) у Гаазе ўсе наяўныя доказы ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне. Пра гэта 26 ліпеня напісала выданне The New York Times са спасылкай на некалькіх амерыканскіх чыноўнікаў, якія ведаюць сітуацыю асабіста.

Паводле іх слоў, доказы датычаць расійскіх удараў па мірных жыхарах і грамадзянскай інфраструктуры Украіны, а таксама незаконнага вывазу адтуль украінскіх дзяцей. 

Адзначаецца, што гэтае рашэнне прымалася вельмі доўга, бо ў перспектыве гэта адкрывае магчымасць для МКС для аналагічнага пераследу ўжо амерыканскіх грамадзян за даказаныя ваенныя злачынствы. 

«Байдэн распарадзіўся таемна перадаць Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе ўсе неабходныя доказы ваенных злачынстваў Расіі, што істотна аблегчыць працу суда па прыцягненні вінаватых да адказнасці. Аднак рашэнне гэтае далося не вельмі лёгка, бо стварае прэцэдэнт для будучага пераследу ўжо нашых вайскоўцаў у выпадку даказанасці злачынстваў», — заявілі амерыканскія чыноўнікі выданню The New York Times.

Рэч у тым, што ані Расія, ані ЗША не з'яўляюцца падпісантамі Рымскага статута, які сведчыць аб падтрымцы МКС і траплянні пад яго юрысдыкцыю. Яшчэ з часоў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша — малодшага ЗША не падтрымліваюць прынцыпу, паводле якога МКС можа пераследваць грамадзян краіны, якая не ёсць чальцом Рымскага статута.

Гэта аднойчы вылілася ў адкрытыя санкцыі ЗША супраць пракурораў і суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда за расследаванне злачынстваў амерыканскіх салдат падчас вайны ў Афганістане. Аднак пасля зняцця санкцый у 2021 годзе расследаванне адразу ж спынілася.

Каментары1

  • Жыве ЗША!
    27.07.2023
    Молодцы Штаты, вот где действительно мировая держава.

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу5

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

Стала вядома, ці дазволіў пашпарт БНР яўрэйскай эмігрантцы даехаць у 1920-я гады да Амерыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу5

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →