Блогер-мільённік з Беларусі Улад Бумага ў партнёрстве з рэстаратарам і бізнэсменам Антонам Пінскім запусцілі сваю сетку піцэрый a4pizza. Пакуль рэстаран працуе толькі ў анлайне і ўяўляе сабой сэрвіс дастаўкі.
У асартыменце прадстаўлены піцы, снэкі, дэсерты і напоі, комба-наборы, піша Sostav. Не абышлося і без фірмовай піцы ад самога Улада А4 — падвойная пепероні з вострым сметанковым соусам. Канцэпцыя сэрвісу звязана з кантэнтам на ютуб-канале блогера — чэлендж «Дастаўка за 30 хвілін!», дызайн уніформы.
Заказаць стравы можна праз сайт або мабільную праграму, дастаўка даступная ў Маскве і вобласці. Аднак кампанія разлічвае адкрыць афлайн-пункты і маштабавацца на іншыя рэгіёны Расіі.
«Найбліжэйшым часам колькасць пунктаў дасягне 123 штук. Далей мы плануем з'явіцца ў Санкт-Пецярбургу, а затым і ў іншых рэгіёнах Расіі і краінах СНД», — расказаў Дзмітрый Смірноў, генеральны дырэктар А4Group.
Каментары