Эканоміка

Прыёрбанк павялічыў камісію за абслугоўванне валютных рахункаў

Прыёрбанк паведаміў кліентам, што перагледзеў камісіі за абслугоўванне рахункаў у далярах, еўра, польскіх злотых, брытанскіх фунтах стэрлінгаў, швейцарскіх франках і шведскіх кронах. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце банка.

Абслугоўванне такіх рахункаў падаражэе з 1 верасня.

Штомесячная плата за абслугоўванне дыферэнцыяваная:

  • для рахункаў з рэшткамі ад 50 тыс. даляраў да 100 тыс. даляраў у эквіваленце камісія складзе 750 рублёў;
  • ад 100 тыс. да 200 тыс. даляраў — 1500 рублёў;
  • ад 200 тыс. да 300 тыс. даляраў — 2500 рублёў;
  • ад 300 тыс. да 500 тыс. даляраў — 4500 рублёў;
  • ад 500 тыс. да 1 млн даляраў — 9000 рублёў.

Камісія для даляравых мільянераў складзе 12 000 рублёў.

Банк удакладняе, што ўтрымлівае камісію з любога рахунку кліента, адкрытага ў банку.

З 1 чэрвеня Прыёрбанк увёў плату за абслугоўванне бягучых рахункаў фізічных асоб з рэшткамі ў 50 тыс. даляраў або еўра ў памеры 750 беларускіх рублёў.

Каментары

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

Іншаземец хацеў абдурыць беларуску, завабіўшы шчодрым падарункам. Але нешта пайшло не так4

Камандзір вайсковай часці 3214 пайшоў на павышэнне2

Збіраць жоўтае лісце, адчуць таямніцы прыроды, паглыбіцца ў гісторыю. Куды паехаць у Беларусі восенню?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →