Свет33

Максім Галкін распавёў, што ўлады Казахстана «на дзяржаўным узроўні» забаранілі яго канцэрты ў краіне

Прычын адмены канцэртаў Галкін не ведае.

Ала Пугачова і Максім Галкін. Фота: інстаграм Максіма Галкіна

Артыст Максім Галкін распавёў, што сутыкнуўся з «негалоснай забаронай» на правядзенне яго канцэртаў у Казахстане, піша тэлеканал «Дождь». 

«Дзе сапраўды ў мяне ёсць праблемы з правядзеннем канцэртаў — гэта, як ні дзіўна, Казахстан. На дзяржаўным узроўні ўсяляк перашкаджаюць правядзенню маіх канцэртаў у Астане і Алматы», — заявіў артыст у інстаграме.

Паводле слоў Галкіна, ён сутыкаўся з рознымі «выдуманымі прычынамі, перашкодамі і кулуарнымі забаронамі» ад уладаў Казахстана. «Я думаў, што больш вольна сябе адчуваюць улады Казахстана ў той сітуацыі, што склалася ў свеце. Не, я нясу нейкую пагрозу», — сказаў ён.

Прычын адмены канцэртаў Галкін не ведае.

Галкін не толькі выступаў супраць уварвання Расіі ва Украіну, але і рэзка крытыкаваў расійскія атакі на мірнае насельніцтва.

У верасні 2022 года Максіма Галкіна ўнеслі ў рэестр замежных агентаў. Пасля гэтага спявачка Ала Пугачова папрасіла дадаць яе ў шэрагі «замежных агентаў» услед за мужам.

Яна напісала, што салідарная з ім, у прыватнасці, у тым, што ён жадае спынення «гібелі нашых хлопцаў за ілюзорныя мэты, якія робяць нашу краіну ізгоем і ўскладняюць жыццё нашым грамадзянам».

Каментары3

  • "зайздрасць"
    31.08.2023
    Казахстан молодец
    очищается
  • жэўжык
    31.08.2023
    Нават нягледзячы на тое, што ён "харошы рускі", ён тым не менш з'яўляецца носьбітам расейскай культуры і яго канцэрты сапраўды могуць быць непажаданымі. Харошая русіфікацыя не ідзе на карысць іншым краінам.
  • г алкін
    31.08.2023
    Нават нягледзячы на тое, што ён "харошы рускі",
    вось і менавіта што - "харошы рускі" - толькі грошы і нічога асабістага

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →