Незвычайную краму з кавярняй ад «Камунаркі» адкрыюць у ГЦ «Сталіца»
Новая фірмовая крама кандытарскай фабрыкі «Камунарка» з кавярняй адкрыецца на верхнім узроўні гандлёвага цэнтра «Сталіца» 4 верасня, піша «Мінск-Навіны».
Крама адкрые дзверы для пакупнікоў у 10:30. Гандлёвая плошча новага абʼекта — больш за 500 кв. м. У продажы будзе прадукцыя не толькі «Камунаркі», але і іншых прадпрыемстваў «Белдзяржхарчпрама».
Унутры таксама размесціцца кавярня.
Упершыню «Камунарка» арганізуе ў сваёй краме зону ручной працы і будзе праводзіць майстар-класы. Тут можна будзе замовіць шакалад з прыгожым надпісам, стварыць салодкі шэдэўр сваімі рукамі. Таксама ўнутры будзе фотазона.
Каментары