Грамадства3131

«Да чаго Лукашэнка Беларусь давёў». Расейцы і амерыканцы ў захапленні ад крамы на ўскраіне Мінска

Днямі ў твітары завірусілася відэа, на якім паказана, як проста карыстацца сталічнай прадуктовай крамай, у якой няма прадаўцоў. З розных прычын відэа выклікала хвалю эмоцый у расійскіх і амерыканскіх карыстальнікаў. Яны проста мала ведаюць пра такія тэхналогіі.

Арыгінальнае відэа з каментаром «Да чаго Лукашэнка Беларусь давёў» апублікаваў расійскі «патрыятычны» карыстальнік пад нікам Даянат. У ім ён паказаў, як працуе крама без прадаўцоў і кас, размешчаная каля гіпермаркета ОМА ў мінскім раёне Брылевічы. 

Кругласутачная крама знаходзіцца непасрэдна на тэрыторыі электразараднай станцыі Malanka. Суперхуткі зарадны комплекс з 8 станцыямі і аўтаномнай крамай адкрыўся ў снежні 2022 года.

Прынцып працы такой крамы даволі просты: карыстальнік рэгіструецца ў мабільнай праграме, прывязвае карту, на ўваходзе скануе QR, бярэ тавары з паліцы і выходзіць з крамы. Праз пару хвілін грошы за набыткі спісваюцца з карты. У гэтай краме не толькі няма прадаўцоў і кас, у ёй не трэба сканаваць нават штрыхкоды, вашая пакупка разлічваецца з колькасці тавару, які вы ўзялі, выстаўленага на паліцах з чуйнікамі вагі. 

Уваход у краму Malanka Shop. Фота: Анлайнер

Тэхналагічнасць крамы выклікала захапленне ў іншых расійскіх «патрыятычных» блогераў, для якіх гэта ў навінку.

Праз іх відэа падхапілі еўрапейскія антызаходнікі. Асабліва шмат рэтвітаў рабілася з Сербіі, значная частка насельніцтва якой падтрымлівае Расію ў вайне з Украінай, бачачы ў гэтым супрацьстаянне НАТА, на чые бамбардзіроўкі яны яшчэ не забыліся.

Беларусы ж у рэплаях абураліся тым, што з’яўленне крамы прыватнай кампаніі прыпісваецца Лукашэнку, і звярталі ўвагу на тое, што тэхнічны прагрэс не можа падмяніць свабоду, якой у краіне няма. 

Расійскія Z-блогеры і еўрапейскія антызаходнікі шчыльна звязаныя з ультраправымі ў ЗША, сярод якіх шмат прыхільнікаў антымігранцкіх законаў, а таксама непрыхаваных маргіналаў і расістаў. Таму не выпадкова, што калі нехта зрабіў англійскія субцітры да відэа, яно з новай моцай разышлося па амерыканскім сегменце. 

Гэтае відэа, пераапублікаванае ўльтраправым блогерам Янам Майлзам Чонгам, які мае малазійскае паходжанне, набрала ўжо звыш 850 тысяч праглядаў. Блогер і ягоныя падпісчыкі падзівіліся высокаму ўзроўню даверу ў беларускім грамадстве.

У ЗША, перадусім у вялікіх агламерацыях, існуе вялікая праблема з крадзяжом тавараў, рабункамі крамаў і вандалізмам, за якія ніхто па выніку не нясе адказнасці. «Як доўга гэтая крама праіснуе ў Сан-Францыска?» — пыталіся твітарчукі са Штатаў. 

Паколькі значная частка злачынцаў у ЗША — гэта цемнаскурыя людзі, якія на працягу стагоддзяў былі дыскрымінаванай часткай амерыканскага грамадства, то многія каментатары з расісцкага пункту гледжання тлумачылі сакрэт беларускага ўзаемадаверу: «Беларусь амаль на 100% белая», «у Беларусі няма чарнаскурых», «белае грамадства».

Насамрэч ніякай залежнасці ад колеру скуры ў гэтым пытанні няма. Вялікая колькасць нябелых мігрантаў і іхніх нашчадкаў у краінах Еўропы ніяк не ўплывае на існаванне крам такога тыпу — у Еўропе іх шмат. Высокі ўзровень злачыннасці пры высокім сярэднім узроўні жыцця застаецца ўнікальнай рысай ЗША. 

Першыя крамы без прадаўцоў з'явіліся яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму ў Нарвегіі, Швецыі ды Ісландыі. Іх адкрывалі ў невялікіх мястэчках, дзе ўсе жыхары ведаюць адно аднаго, а турыстаў амаль няма. Продаж быў заснаваны на чыстым даверы: людзі бралі патрэбны тавар і пакідалі грошы. У гэты час уладальнік мог займацца сваёй гаспадаркай. 

У канцы 2010-х крамы без прадаўцоў, дзякуючы развіццю тэхналогій, масава прыйшлі і ў вялікія гарады Еўропы. Насамрэч пра давер казаць ужо не даводзіцца, бо прасунутая сістэма відэаназірання і аналітыка проста не пакідаюць магчымасцяў беспакарана скрасці тавар. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары31

  • Зигмунд нефрейд
    07.09.2023
    "Болгары восхитились"
  • ром
    07.09.2023
    и не гаварыте... я тожа думал у всех жопа там а аказываецца.... некаторыя добра жыли,,, айтишники;; фуишники... па 5 тыщ баксау палучали... вунь паехали па эуропах щас и им тут не добра))) у беларусь хатят)) диво
    а свабоду дають толька грошы.... остальное - наивняк,,,, не маеш грошау - не буде ниякай свабоды
    и везде хто как прыстроицца..
  • Sneed
    07.09.2023
    > Вялікая колькасць нябелых мігрантаў і іхніх нашчадкаў у краінах Еўропы ніяк не ўплывае на існаванне крам такога тыпу
    zatoe ŭpłyvaje na kolkaść zhvałtavańniaŭ i zabojstvaŭ :)
    kali b nie Polśča z Litvoj, uvohule nie było b kudy ŭ hetaj vašaj Eŭropie prytknucca...

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →