Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі апублікавала кадры адʼезду Кім Чэн Ына з Пхеньяна ва Уладзівасток.
Візіт Кім Чэн Ына на Далёкі Усход — яго першая паездка за межы Паўночнай Карэі пасля пандэміі каранавіруса, пра якую вядома грамадскасці. У Кім Чэн Ына запланаваны перамовы з Уладзімірам Пуціным, адной з тэм якіх, як чакаецца, стануць пастаўкі ўзбраенняў з КНДР у Расію. У перамовах возьме ўдзел міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Каментары