Інжынер-канструктар наваполацкага «Нафтан» Аляксей Стома знік з сацыяльных сетак 6 верасня, калі на заводзе быў «хапун». Гэта чалавек даволі вядомы, і не толькі на сваім прадпрыемстве і ў горадзе, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»
Аляксей Стома — вядомы наваполацкі інтэлектуал, які гуляў у многіх гульнях-віктарынах. Да прыкладу, ёсць ягоны профіль у расійскай тэлегульні «Свая гульня», у якой ён дэбютаваў у 2008 годзе., ёсць нават падрабязнае апісанне гульні, у якой ён прайграў вядомаму майстру інтэлектуальных гульняў Анатолю Васерману з Адэсы, які не меншую вядомасць здабыў у якасці апантанага прыхільніка пуцінскага рэжыму і ўсіх ягоных мерапрыемстваў.
У складзе наваполацкай каманды «Пілігрым» Аляксей Стома здабываў перамогі ў «Сваёй гульні» на беларускім узроўні. У 2018 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, пра што пісала ў 2018 годзе заводская газета.
Каментары