34-гадовую Кацярыну асудзілі за размяшчэнне ва «Укантакце» відэазвароту, у якім яна нібыта абразіла Лукашэнку.
Суд прызначыў ёй год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (г. зв. «хімія»).
З 1 жніўня 2022 года Кацярына адбывала тэрмін у гродзенскай ПУАТ-25.
Сёння яна выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».
Каментары