За кратамі ён правёў два гады.
Жыхара Светлагорска абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) у тым, што ў жніўні мінулага года ён у «Аднакласніках» напісаў каментар з аднаго слова «мразь» пад пастом пра тое, што інспектар ДПС маёр міліцыі Андрэй Баграёнак удзельнічаў у разгоне мірных сходаў і штрафаваў за падачу гукавых сігналаў салідарнасці, піша «Вясна».
З 21 жніўня 2021 адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу. 11 верасня 2023 года стала вядома, што Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Каментары