Усяго патроху

Пад Брэстам вырасцілі гарбуз вагой паўтоны. У яго ёсць нават свае сацсеткі

Паназіраць за тым, як расце гарбуз, можна ў тыктоку і юцюбе. Канал так і называецца: «Тыква. Растим большие тыквы». Так што такі дзівосны ўраджай не выпадковасць, а мэтанакіраваная праца. Навошта яе робяць, у захопленага дачніка даведаўся «Анлайнер».

Фота зроблена 10 верасня. За апошні тыдзень гарбуз яшчэ падрос

Віктар Дзямешка — біёлаг, таму працэс вырошчвання гародніны цікавіць яго яшчэ і з прафесійнага пункту гледжання. Хоць, паводле яго, у сваім хобі ў Беларусі ён зусім не адзінокі. І гэта не стэрэатыпныя бабулі, якія ўсё лета праводзяць на дачы, а маладыя людзі, часта не старэйшыя за 25-30 гадоў.

@pumpkin_big

Гиганский овощь на участке. Тыква и огород. 4 сентября.

♬ оригинальный звук - Pumpkin_big

Свой канал Віктар вядзе з 2018 года. Па сутнасці, за ростам гародніны можна назіраць у рэжыме анлайн — ролікі выходзяць раз на некалькі дзён. Тады ён выгадаваў гарбуз вагой 380 кг — яго нават паказвалі на раённым свяце ў Брэсце.

Не супраць такога варыянту дачнік і гэтым разам. Адзіны нюанс: каб перамясціць такі гарбуз, патрэбна спецыяльная тэхніка — без пад'ёмнага крана зрушыць яго з месца наўрад ці атрымаецца.

— А есці яго можна?

— Вядома! Толькі што справіцца з ім цяжка. А па смаку ніякіх асаблівасцяў няма. Як і па ўтрыманні нітратаў. Адзін раз мы перадавалі гіганцкі гарбуз знаёмаму, у якога ў гаспадарцы шмат жывёл — спецыяльна ім на корм.

Віктар сваім прыкладам імкнецца даказаць, што велізарную гародніну можна вырошчваць самым простым спосабам. Не патрэбны ні парнік, ні кропельная сістэма паліву, ні нават асаблівыя ўгнаенні. Але важны сорт: добра падыходзіць Атлантычны гігант. Напрыклад, сёлета гарбуз палівалі звычайнымі лейкамі.

@pumpkin_big Тыква гигант. Огород. Огородничество . 31 июля #огород #тыква #огородники ♬ оригинальный звук - Pumpkin_big

«Ты ў літаральным сэнсе бачыш, як гарбуз расце на вачах. Напрыклад, за папярэдні тыдзень ён падрос на 50 кг. Наогул, гэты сорт дазваляе расці плоду 120 дзён. Не пасля пасадкі, а менавіта плоду! Пакуль добрае надвор'е, гарбуз працягвае набіраць вагу».

Падлікі па формуле паказалі, што яго вага набліжаецца да 450 кг. Але дакладна сказаць можна будзе толькі падчас ўзважвання.

Адзіная тэма, якая засмучае Віктара, — адсутнасць конкурсаў сярод фермераў на самую вялікую вырашчаную гародніну. Ён бы прыняў у ім удзел з вялікім задавальненнем.

@pumpkin_big

Большие огурцы. Молодой огурец. Овощи гиганты.

♬ оригинальный звук - Pumpkin_big

Дарэчы, на ўчастку Віктар таксама вырошчвае буйныя агуркі, ажыны і сланечнікі.

Каментары

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу8

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася30

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →