Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)
Пра ліквідацыю ў Беларусі чарговай палітычнай партыі паведаміў «Позірк» на падставе інфармацыі ад яе старшыні Ігара Барысава.
«Гэта не канец, — адзначыў Барысаў у перададзенай відэазаяве. — Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу».
Улетку і ў пачатку восені былі пазбаўленыя рэгістрацыі 9 апазіцыйных, праўладных і палітычна неактыўных палітычных структур.
22 верасня ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца пазоў пра ліквідацыю Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Каментары