Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя
Пажар адбыўся ў складскім памяшканні на тэрыторыі ЗАТ «Мінскі інструментальны завод» сёння раніцай. Ратавальнікам паведамілі аб пажары ў 9 гадзін 2 хвіліны. Два чалавекі шпіталізаваныя.
Як высветлілася, у арандаваным складскім памяшканні на плошчы 20 кв.м адбылося загаранне — гарэлі акумулятары, пластыкавыя вырабы і электрычны пагрузчык, піша Белта.
Да прыбыцця пажарных будынак самастойна пакінулі два мужчыны, 1979 і 1983 года нараджэння. Яны былі шпіталізаваныя з апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння.
Пажар ліквідаваны. Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.
Каментары
Суадносна пісаць пра расейскіх калябарантаў з акупаванага Менску без пазнакі што гэта КАЛЯБАРАНТЫ – парушэньне стандартаў журналістыкі.