Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам
Сам ён дагаджае палітыку як можа.
У інтэрв'ю ТОКу пісьменніца Святлана Алексіевіч згадвала, што ў свой час, у 2018 годзе, Лукашэнка не даў адсвяткаваць яе 70-годдзе.
«Я падумала: «Божа, якая нянавісць павінна быць у чалавека, каб ён так паводзіў сябе».
«Ён жа з кожным можа зрабіць усё, што хоча. А тут не можа. Ён бачыць, што чалавек думае інакш. І шмат якія рэчы яму проста незразумелыя, аб чым я гавару. Гэта яшчэ больш [яго] злуе.
Ну каму спадабаецца, калі я гавару, што дыктатура гэта малакультурная рэч (…) Хіба ён нават абрадаваўся, калі я выехала», — тлумачыць пісьменніца прычыны негатыўных адносін Лукашэнкі да сябе.
«Калі ён хоча, каб я цяпер вярнулася… Я вярнуся, калі народ вернецца. [Бо] як гэта будзе? [Хай] я вярнуся, нават калі ён мне гарантуе — хаця ва ўсе яго гарантыі я не веру. А як я буду выглядаць перад тымі людзьмі, чые дзеці жывуць з бабулямі, дзядулямі, [бо бацькі сядзяць]?».
У тыктоку на гэтыя словы Алексіевіч пра Лукашэнку адрэагаваў спявак Герман Цітоў.
«Ты павінна быць з ім на «вы» і шэптам», — па-хамску напісаў артыст нобелеўскай лаўрэатцы.
«Старая здрадніца», — пакінуў ён яшчэ адзін каментар.
Сам Герман дагаджае Лукашэнку як можа. Напрыклад, напярэдадні дня нараджэння палітыка запісаў для таго песню «Бацька». А нядаўна прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну.
Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну
«Божа, дай здароўя, Бацька дарагі». Спявак Герман Цітоў запісаў песню для Лукашэнкі
Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва
«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК
Каментары