Эканоміка77

Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку

Падчас нарады з новапрызначанымі кіраўнікамі раёнаў і прадпрыемстваў Аляксандру Лукашэнку паведамілі пра праблемы з загружанасцю на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый. Вырашыць праблему не дапамогуць нават расійскія заказы — калі іх удасца атрымаць.

Фота: скрыншот з відэа

На нарадзе 25 верасня перад Лукашэнкам у тым ліку справаздачыўся ўжо былы старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Горлаў. Яго забралі на павышэнне — інспектарам, прадстаўніком Лукашэнкі па Гомельскай вобласці (першы выпадак, калі гэтую пасаду зойме расіянін).

Горлаў агучыў некалькі нязручных фактаў.

Чыноўнік пачынаў з пазітыву — што па выніках першых сямі месяцаў гэтага года раён выконвае ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, што ў горадзе і раёне дзейнічае 37 вялікіх прадпрыемстваў. Таксама ён не забыўся дадаць, што грамадска-палітычная абстаноўка ў рэгіёне «стабільная». Гэта эўфемізм, які выкарыстоўваецца лукашыстамі і азначае, што пратэстаў не было.

Лукашэнка не дачакаўшыся канца прамовы, спытаў у Горлава, якое прадпрыемства ў Маладзечне цяпер самае праблемнае.

Такім, па словах Горлава, з'яўляецца Маладзечанскі завод металаканструкцый (МЗМК). Яго галоўная праблема — нізкая загружанасць.

«Улічваючы, што прадпрыемства можа вырабляць 700 тон металаканструкцый у месяц, сёння магутнасцей Маладзечанскага раёна і Мінскай вобласці недастаткова. Уносілі прапанову, каб задзейнічаць гэта прадпрыемства ў прамысловасці рэспублікі», — пачаў тлумачыць чыноўнік. Маецца на ўвазе — каб замовы на ім размяшчалі з усёй краіны, а не толькі з адной вобласці.

Лукашэнка задаўся пытаннем, як так атрымліваецца, што попыт «у рэспубліцы» ёсць, а прадпрыемства не загружана.

Былы старшыня Маладзечанскага райвыканкама, а цяпер памочнік Лукашэнкі Юрый Горлаў. Фота: скрыншот з відэа

У апраўданне былы старшыня Маладзечанскага райвыканкама сказаў, што такіх прадпрыемстваў (з нізкай загружанасцю) па краіне — некалькі дзясяткаў.

Пры гэтым, як выглядае, Горлаў не губляе пазітыву.

Чыноўнік паведаміў, што на прадпрыемстве ўжо ідзе праца над праектам з расіянамі. Завод, па яго словах, плануе ўжо сёлета адправіць партыю эксперыментальных кантэйнераў для перавозкі звадкаванага прыроднага газу.

Па словах чыноўніка, калі ў завода ўдасца атрымаць заказы з Расіі на такую прадукцыю, то прадпрыемства зможа быць загружаным на 60—70 % сваіх магутнасцей.

МЗМК. Фота: скрыншот з відэа

Наколькі цяпер загружаны МЗМК, дакладна не вядома. Але выглядае, што нашмат меней, калі чыноўнік агучвае загрузку ў 60—70% як пазітыўны прагноз.

Затрымкі з зарплатамі і забастоўка

Праблемы ў МЗМК з'явіліся далёка не ўчора.

У 2015 годзе праз затрымкі зарплат 8 чэрвеня на заводзе здарылася стыхійная забастоўка рабочых.

Пагаварыць з імі прыязджаў тагачасны старшыня Мінскага абласнога выканкама Сямён Шапіра. Як паведамлялі тады СМІ, дзякуючы страйку рабочым удалося дабіцца выплаты затрыманых заробкаў. На той момант на МЗМК працавала больш за 1100 чалавек, што з'яўляецца істотнай лічбай для 90-тысячнага Маладзечна.

Тым не менш, прадпрыемства ад праблем не пазбавілася і працягвала працаваць са стратамі.

Дырэктар у турме

Чарговы раз пра МЗМК у СМІ загаварылі праз крымінальныя справы, якія былі заведзеныя на генеральнага дырэктара завода і яго намесніка па эканоміцы і фінансах. У жніўні 2017 года гендырэктара прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Намесніка да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Праўда, тыя злачынствы не былі звязаныя з іх працай на МЗМК. Яны былі здзейсненыя яшчэ ў 2015 годзе падчас іх працы ў ААТ «Будмаш» у Мінску. Аднак вядома стала пра іх толькі тады, калі яны ўжо займалі пасады на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый.

Банкруцтва

Летам 2018 года завод ініцыяваў працэдуру банкруцтва. Тады паведамлялася, што цягам трох апошніх гадоў (з 2015 года) завод працуе са стратамі.

Як вынікала са справаздачнасці МЗМК, выручка прадпрыемства ў 2017 годзе вырасла да 22 млн рублёў, што на 9,1 млн больш у параўнанні з 2016-м, чыстыя страты знізіліся з 7,5 млн да 4 млн рублёў. «Грашовыя паступленні не дазваляюць выконваць аплатныя абавязацельствы і абавязацельствы, якія вынікаюць з працоўных і звязаных з імі адносін»,— гаварылася ў матэрыялах суда.

Крэдыторская запазычанасць МЗМК на момант падачы дакументаў у суд складала 30,1 млн рублёў, тады як актывы — 18,3 млн. У дачыненні да завода было распачата 414 выканаўчых вытворчасцяў на суму 14,9 млн беларускіх рублёў і 24,9 млн расійскіх.

Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі канстатаваў, што неплацежаздольнасць МЗМК мае ўстойлівы характар.

Праз таргі прадавалася маёмасць завода.

Праз тры гады, у 2021-м, тэрмін санацыі Маладзечанскага завода металаканструкцый падоўжылі да 1 ліпеня 2026 года. 

Уся надзея на Расію?

Пра тое, што МЗМК шукае кліентаў з РФ, заяўлялі яшчэ ў красавіку гэтага года.

Гаварылася, што ў бліжэйшыя месяцы плануецца выхад на расійскі рынак. Нібыта яшчэ вясной для заказчыка з Расіі на Маладзечанскім заводзе металаканструкцый падрыхтавалі тэхнічныя дакументы. Цікава, што тады казалі пра абмеркаванне планаў вытворчасці для поўнай загружанасці прадпрыемства.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Henrik Sorensen

Як бачым па ўчорашняй заяве, цяпер пра перспектывы поўнай загружанасці прадпрыемства, якое знаходзіцца ў стане банкруцтва, і гаворкі не ідзе. 

Цяпер на заводзе адкрыта 20 вакансій. Шукаюць, напрыклад, машыністаў кранаў і слесараў па рамонце і абслугоўванні перагрузачных машын на заробак 800-850 рублёў, слесараў па зборцы металаканструкцый і электразваршчыкаў на 1500 рублёў, галоўнага бухгалтара (яму абяцаюць 1000 рублёў).

Маладзечанскі завод металаканструкцый з'яўляецца адным з найбуйнейшых у СНД вытворцаў вырабаў для будіндустрыі. Завод працуе з 29 снежня 1968 года.

Чытайце таксама:

Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін

Колькі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен будзе зарабляць на абавязковай дэзынфекцыі транспарту на мяжы

Каментары7

  • даведка
    26.09.2023
    Если это первый случай назначения помощником россиянина, то кто тогда по должности и рождению Юра Караев?
  • Kotya
    26.09.2023
    Многие другие гос заводы дотатируются частниками - их бОльшими процентами на кредит, а так же рос кредитами для кукашенко. 
  • Поркала
    26.09.2023
    НН, саму не пішаце аб яго ўказе, які дазволіў не ввплочваць амартызацыю на асноўныя сродкі?
    Гэтыя заводы зараз праядаюць свае асноўныя сродкі, загружаныя яны толькі часткова, расейскімі замовамі (ваенпрам у асноўным). Дурнейшыя рабацягі шчаслівыя - грошы плоцяць, рабіць амаль што не трэба, пенсам прадляюць кантракты (бо працаваць няма каму) - так добра яшчэ ніколі не было!
    Тыя хто троху разумнейшы - з'язджаюць.

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку1

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →