Грамадства1111

«Калі акцыя няўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя». Гомельскія чыноўнікі пракаментавалі «мемарыял» вагнераўцам у цэнтры горада

Фатаграфіі кіраўнікоў ПВК «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна і Яўгена Прыгожына, якія ў канцы жніўня загінулі ў авіякатастрофе над Цвярской вобласцю, з'явіліся ўчора днём каля манумента савецкім вайскоўцам на плошчы Паўстання ў цэнтры Гомеля. Гомельская міліцыя апаганьвання помніка пакуль не каментавала, у той час як каментары ад цывільных чыноўнікаў атрымаць удалося, піша «Флагшток».

Кветкі і фота кіраўнікоў вагнераўцаў на плошчы Паўстання ў Гомелі

Галоўная спецыялістка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Вольга Антоненка паведаміла, што яна, маўляў, наогул нічога не ведае пра гэту сітуацыю:

«Я толькі ўчора выйшла з адпачынку і не ведаю, што было ўчора. Ператэлефануйце, калі ласка, пазней».

У той жа час намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і маладзёжнай палітыкі Гомельскага аблвыканкама Максім Фралоў паведаміў, што акцыя, прысвечаная вагнераўцам на плошчы Паўстання, у Гомельскім аблвыканкаме не ўзгаднялася. І выказаў сумнеў, што яе маглі ўзгадніць у Гомельскім гарвыканкаме.

На пытанне, ці будзе міліцыя шукаць аўтараў «мемарыяла» на месцы помніка савецкім воінам, чыноўнік адказаў: «Так, калі акцыя няўзгодненая, іх будзе шукаць міліцыя». 

Чытайце таксама:

Пуцін прапанаваў вагнераўцам новага кіраўніка

Вагнераўцы з Беларусі вярнуліся ваяваць ва Украіну

Затрымалі мужчыну, які негатыўна выказаўся пра чалавека з шаўронам «Вагнера»

Вагнераўцы заявілі, што працягваюць працу на беларускім кірунку

Каментары11

  • mikola
    29.09.2023
    uzo znaisli. Smesna .
  • Падчас пошуку выйдуць на сябе
    29.09.2023
    Не знойдуць
  • Правдорез
    29.09.2023
    Падчас пошуку выйдуць на сябе , и искать не будут!...

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна1

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы23

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу14

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →